Вы тут

Школа ў Краснапольскім раёне ператварылася ў аграсядзібу


Гэта прыклад таго, як удала невыкарыстоўваемая маёмасць уводзіцца ў гаспадарчы абарот. Гарадзецкая базавая школа ў Краснапольскім раёне закрылася ў 2016 годзе, як малакамплектная.


На той момант у ёй вучылася каля 20 чалавек. Але будынак з поспехам быў рэалізаваны мясцоваму прадпрымальніку Юрыю Зямцову за адну базавую велічыню. Зараз тут вядзецца будаўніцтва аграсядзібы, дзе можна будзе не толькі адпачыць з камфортам, але і пакатацца на конях. Побач з аграсядзібай будуюцца яшчэ і стайні для трох дзясяткаў гэтых прыгожых жывёл.

— У нас у раёне прадстаўнічая ўлада добра супрацоўнічае з бізнесам, — кажа старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжаліка Гоман. — Як вынік з'яўляюцца новыя запатрабаваныя аб'екты. Трэба адзначыць, што Юрый Зямцоў не толькі прадпрымальнік, які працуе на карысць сваёй малой радзімы, але і дэпутат сельскага і раённага Саветаў дэпутатаў. Да гэтай справы ставіцца з не меншай адказнасцю, чым да сваёй асноўнай дзейнасці. Сярод жыхароў раёна ён карыстаецца вялікай павагай. Ёсць спадзяванні, што яго турыстычны аб'ект прыцягне ў раён дадатковыя сродкі і стане яшчэ адным яго брэндам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.