Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч у аўторак, 5 лютага, прыняў удзел у нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з эканамічным блокам Савета Міністраў, паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента.


У цэнтры ўвагі былі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, развіцця эканомікі, павышэння эфектыўнасці працы асобных прадпрыемстваў. Асаблівая ўвага аддадзена мерам па далейшым паляпшэнні дзелавога асяроддзя ў краіне.

* * *

Учора, 7 лютага, спікер верхней палаты парламента, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч здзейсніў рабочую паездку ў Баранавічы.

Тут ён прыняў удзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў па ўстойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна да 2020 года. Падчас нарады былі заслуханы справаздачы службовых асоб аб праведзенай рабоце.

У гэты ж дзень спікер верхняй палаты беларускага парламента прыняў удзел у адкрыцці навучальнага корпуса № 2 Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці імя Чарнышова.

* * *

На мінулым тыдні, 31 студзеня, адбылося пасяджэнне рэспубліканскага клуба дырэктараў.

Паўдзельнічаў у ім і член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў. Тэмай абмеркавання стала «Беларуская эканоміка на шляху ўстойлівага росту». Парламентарый выступіў пры абмеркаванні асноўных напрамкаў макраэканамічнай палітыкі і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і дзелавой супольнасці.

* * *

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Уладзімір Панцюхоў адказаў на пытанні грамадзян падчас прамой тэлефоннай лініі.

У суботу, 2 лютага, у Савеце Рэспублікі старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў правёў прамую тэлефонную лінію па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Пастаяннай камісіі.

Ад грамадзян паступілі прапановы па ўдасканаленні падатковага заканадаўства ў частцы спрашчэння падатковага адміністравання. Таксама заяўнікі задавалі пытанні, што датычыліся будаўніцтва жылля і якасці работы жыллёва-камунальных службаў.

Усім тым, хто патэлефанаваў на прамую лінію, парламентарый даў неабходныя тлумачэнні і рэкамендацыі.

Загаловак у газеце: Эканоміцы — пільная ўвага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».