Вы тут

Мінскія старшакласнікі стануць слухачамі Школы юных эканамістаў


Урачыстае адкрыццё школы пройдзе 9 лютага ў БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 14.00. У першы дзень яе работы будзе арганізавана тэсціраванне для вызначэння ўзроўню фінансавай адукаванасці слухачоў. Таксама для юных эканамістаў падрыхтавана інтэлектуальная гульня “Дзе логіка?”


Заняткі ў Школе юных эканамістаў будуць праводзіцца па суботах. Лекцыі і семінары ахопяць пытанні банкаўскай сістэмы, асаблівасці дзейнасці аўдытарскіх, кансалтынгавых і фінансавых кампаній, IT-сферы і г.д. Выкладчыкамі выступяць студэнты і магістранты эканамічнага факультэта БДУ. У праграме таксама запланаваны экскурсіі ў Нацыянальны банк, Мінскі гарадскі тэхнапарк, Рэспубліканскую канфедэрацыю прадпрымальнікаў.

Усе мерапрыемствы накіраваны на прафарыентацыю школьнікаў. Бонусам для будучых абітурыентаў стане пераважнае права пры залічэнні ў выпадку роўнасці ўмоў, вызначаных правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі.

Завершыцца праца школы ў маі. Арганізатарам прафарыентацыйнага праепкта выступіў эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.