Вы тут

Папярэднія заказы ў аб'ектах грамадскага харчавання афармляюцца па-новаму


Адпаведную інструкцыю зацвердзіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яна ўступіць у сілу з 21 лютага. Такая інфармацыя з'явілася на Нацыянальным прававым партале.


Згодна з дакументам, у папярэднім заказе сярод іншага павінны быць прапісаны даты яго заключэння і выканання, інфармацыя пра від паслугі, яе асаблівасці і папярэдні кошт. Работнік мусіць азнаёміць пакупніка з умовамі абслугоўвання ў аб'екце грамадскага харчавання. Заказ афармляецца не пазней чым за дзень да пачатку абслугоўвання і рэгіструецца ў кнізе ўліку папярэдніх заказаў, якая вядзецца прадаўцом у адвольнай форме.

Адмовіцца пакупнік можа ў любы час. Але пры гэтым яму давядзецца заплаціць рэстарану ці кавярні фактычна панесеныя расходы, звязаныя з гэтым.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Банкет за свой кошт

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.