Вы тут

Жыроўкі па поўным тарыфе незанятыя атрымаюць у сакавіку


Інфармацыю пра тое, ці ўключаны грамадзянін у спіс незанятых, размесцяць ужо ў жыроўках за студзень. Але налічваць плату па поўным тарыфе за гарачую ваду за мінулы месяц не будуць. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Урад прыняў такое рашэнне, каб тыя, хто трапіў у базу, мелі дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым. Калі ж грамадзянін гэтага не зробіць, то плату за гарачую ваду па стапрацэнтным тарыфе яму выставяць у жыроўцы за люты з пераразлікам за студзень.

Даведацца, ці трэба вам плаціць камуналку па поўнай, можна пры яе аплаце праз АРІП. А з 11 лютага — на партале дзяржаўных паслуг праз электронную паслугу 3.33.04.2 «Атрыманне звестак аб уключэнні грамадзян у спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне». Для гэтага патрэбны электронны лічбавы подпіс ці ўнікальны ідэнтыфікатар (логін і пароль).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Адтэрміноўка на месяц

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.