Вы тут

Лукашэнка: кнігавыданне застаецца візітнай карткай Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і V Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«На працягу многіх гадоў гэты форум з'яўляецца значнай культурнай падзеяй у жыцці Беларусі, збіраючы вядомых публіцыстаў, пісьменнікаў і выдаўцоў з усяго свету, умацоўваючы прафесійныя і дзелавыя сувязі паміж імі. Кнігавыданне па-ранейшаму застаецца візітнай карткай нашай краіны, звязвае яе багатае гістарычнае мінулае і імкненне сучаснікаў да захавання і ўзбагачэння культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў», - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што гэта мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі кнігі як асновы адукацыі і духоўнага развіцця, пошуку новых ідэй і ўзаемавыгадных кантактаў у гуманітарнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.