Вы тут

Вяртлявую чаротаўку экспартуюць у Літву


Беларускія навукоўцы аднаўляюць папуляцыю гэтай птушкі ў гістарычных месцах жыхарства

Вяртлявая чаротаўка да сярэдзіны ХХ стагоддзя знікла з тэрыторыі многіх краін Заходняй Еўропы. Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу са статусам уразлівы. Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменкаў, самая вялікая папуляцыя вяртлявай чаротаўкі гняздуецца ў нашай краіне — 38 %, ва Украіне — 33 %, Польшчы — 27 %, а ў Літве ўсяго толькі 1 % ад усёй папуляцыі.


Каб аднавіць папуляцыю балотных спевакоў, распачата рэалізацыя сумеснага беларуска-літоўскага праекта «Стварэнне сеткі ключавых месцапражыванняў для забеспячэння доўгатэрміновага спрыяльнага ахоўнага статусу вяртлявай чаротаўкі ў Літве». Рабочая назва праекта — LІFE Magnі Ducftus Acrola — «Вялікае княства вяртлявай чаротаўкі».

Летась паспяхова праведзена адно з ключавых мерапрыемстваў праекта — транслакацыя вяртлявай чаротаўкі з тэрыторыі беларускага балота Званец у літоўскі біясферны рэзерват «Жувінтас». Адлоў птушак ажыццяўляўся з сярэдзіны мая да пачатку чэрвеня. Маладыя птушаняты ўтрымліваліся на тэрыторыі заказніка «Званец» да таго часу, пакуль прывыклі да жыцця ў абмежаванай прасторы. На экспарт прызначалася 50 птушанят, усе яны былі акальцаваныя. Навукоўцы атрымалі неабходныя дакументы для бесперашкоднага перасячэння дзяржаўнай граніцы з такімі незвычайнымі спадарожнікамі і перавезлі птушанят у «Жувінтас». У Літве пасля адаптацыі птушак выпусцілі ў прыроду.

Сёлета ў чэрвені будзе ажыццёўлены другі этап транслакацыі вяртлявай чаротаўкі.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.