Вы тут

Ганчарства ў трэндзе!


У Гараднянскім Цэнтры ганчарства Столінскага раёна экспануюцца партрэты найлепшых вясковых майстроў. Палеская вёска Гарадная захавала сваё спрадвечнае рамяство дзякуючы такім рупліўцам, як Рыгор Кавалька (на фота). Галерэя партрэтаў, якая некалькі гадоў таму стала вынікам мастацкага пленэру, пачынаецца партрэтам менавіта гэтага майстра, і невыпадкова: Рыгор Іосіфавіч — адзін з найстарэйшых гараднянскіх ганчароў (сёлета яму семдзесят восем гадоў) перадае свой багаты вопыт вясковым падлеткам. У прыклад іншым, майстар кожны дзень замешвае гліну, лепіць посуд і абпальвае яго ў печы.

— З дзесяці гадоў я пачаў садзіцца за круг, каб асвоіць патомную прафесію і дапамагаць бацькам зарабляць грошы, — кажа дзядзька Рыгор. — Цяпер іншы час, новыя тэхналогіі, але душа па-ранейшаму просіць узяць гліну ў рукі.


Антоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».