Вы тут

Румас заслухаў даклады аб падрыхтоўцы інфраструктуры Мінска да Еўрагульняў


Пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў Еўрагульняў у Вёсцы спартсменаў. Таксама заслуханы даклады аб рабоце аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлю Мінска падчас правядзення маштабнага мерапрыемства, заключэнні Дырэкцыяй дагавораў на выраб экіпіроўкі для ўдзельнікаў гульняў.

Акрамя таго, абмеркавана арганізацыя работы фан-зонаў, у тым ліку стварэнне часовай інфраструктуры. Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі план мерапрыемстваў па правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.


У тэму

Літоўскі Друскінінкай чарговы раз сабраў аматараў спорту і актыўнага ладу жыцця на зімовы алімпійскі фестываль. Яго неад'емны складнік — конкурс талісманаў. Сёлета маскоты аспрэчвалі перамогу ў асабістым першынстве адразу ў некалькіх дысцыплінах: хуткасны спуск з гары, катанне на каньках, зімовы футбол, танцы і зімовы валейбол.

З самага першага спаборніцтва лідарства ў гонцы захапіў беларускі Лесік, набраўшы максімум балаў ад журы, у склад якога ўваходзілі прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў па розных відах спорту ў складзе літоўскай зборнай. Лесік замацаваўся на першым радку рэйтынга і не саступіў яго да канца спаборніцтваў.

Загаловак у газеце: Экіпіроўка, харчаванне, фан-зоны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».