Вы тут

На Магілёўшчыне з-за снегу абвальваюцца дахі будынкаў


Неспрыяльныя ўмовы надвор'я, калі спачатку снег шчодра засыпаў вуліцы і «надзяваў» на дамы метровыя шапкі, а потым пачаў інтэнсіўна таяць, прывялі да таго, што некаторыя пабудовы не вытрымліваюць такую сур'ёзную нагрузку.


На гэты раз «склаўся» металічны ангар цэментнага завода ў Касцюковічах, які абрынуўся на плошчы амаль 950 квадратных метраў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Сёлета гэта ўжо другі выпадак у Касцюковіцкім раёне. Першы адбыўся ў вёсцы Канічы, дзе пацярпеў дах хлява мясцовага жыхара.

А ў цэлым па Магілёўшчыне такіх здарэнняў ужо шэсць. «Засвяціліся» Быхаўскі (не вытрымаў дах кватэры ў аднапавярховым 6-кватэрным доме ў вёсцы Чырвоная Беларусь, а таксама хлява ў вёсцы Вароніна), Краснапольскі (абрынуўся дах хлява жыхаркі вёскі Казелле), Дрыбінскі (у аграгарадку Кароўчына пацярпела гаспадарчая пабудова жылкамгаса) і Мсціслаўскі (праваліўся дах прыватнага дома ў вёсцы Мілейкава) раёны. Наступствы аператыўна ліквідуюцца. Галоўнае, што ўсё абышлося без чалавечых ахвяр. Але рызыка вялікая. Падлічана, што колькасць вады ў сухім снезе складае 3 %, у мокрым — да 33 %, у лёдзе — да 100 %. А слой вады таўшчынёй 2,5 сантыметра цісне з сілай 25 кілаграмаў на 1 квадратны метр. У выніку не ўсякі дах можа вытрымаць нагрузку талага снегу таўшчынёй болей за 10 сантыметраў.

— Умацуйце кроквенную сістэму даху, ачысціце яго ад снегу, дапамажыце гэта зрабіць сваім састарэлым сваякам, суседзям. Не хадзіце пад стрэхамі, карнізамі, балконамі дамоў і будынкаў», — папярэджвае старшы інспектар цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Яна таксама звяртае ўвагу на тое, што не трэба паркаваць сваё аўто ў патэнцыйна небяспечных месцах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дахі не вытрымліваюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».