Вы тут

Маразы чакаюць маразоў...


На вуліцы — адліга. А ў вёскі зімовая назва — Маразы! Патрапіўшы ў гэты куток Вілейшчыны, я не памыліўся: Маразы маляўніча раскінуліся на ўскрайку бору-лесу. Цішыня, спакой, прыгажосць у кожным дрэўцы, у кожнай елачцы! Вёска ўжо стала паселішчам дачнікаў, толькі адна сям'я застаецца тут зімаваць. Дзякуючы гэтай сям'і Маразы — жывыя!


Гаспадар сям'і Уладзімір Фурс — сапраўдны аптыміст, ён сцвярджае, што жыць у Маразах — самае тое! Карэнны гараджанін, былы інжынер-будаўнік калісьці пасяліўся ў вёсцы і лічыць Маразы сваёй другой радзімай. Са спадарожніцай па жыцці — жонкай Галінай — набылі драўляны дом, рэканструявалі на сучасны лад і, у адрозненне ад сваіх аднавяскоўцаў, ніколі адсюль не з'язджалі.

У канцы сёлетняга студзеня ў Фурсаў была ўрачыстая падзея, нават дзве. Па-першае, паўвека яны жывуць у шлюбе, а па-другое — трыццаць гадоў, як сталі вяскоўцамі. Па прычыне «залатога вяселля» ў Маразы прыехалі дзеці і ўнучкі Фурсаў. Ад цёплай сямейнай сустрэчы, здавалася, і мароз за вокнамі (было мінус пятнаццаць) паступова стаў спадаць. І вось табе — адліга!

— Нашы дзеці і ўнукі (а іх у Фурсаў ажно пяць. — Аўт.) любяць прыязджаць у вёску — тут раздолле: лес, грыбы, сад-агарод, лазня, лыжы, веласіпеды, нават інтэрнэт, — кажа Уладзімір Леанідавіч. — Ад вясны да восені сюды вяртаюцца колішнія жыхары — цяпер дачнікі, і нашы Маразы забываюцца пра сваю зімовую адзіноту.


Таццяна Сёмачкіна  і яе дачка Вераніка  вырашылі пакатаць на санках  свайго бацьку і дзеда.

Герой гэтага фотарэпартажу Уладзімір Фурс са сваёй дзевяцігадовай унучкай Варварай у вёсцы Маразы.

Залатыя юбіляры: Уладзімір і Галіна Фурсы ідуць разам па жыцці пяцьдзясят гадоў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Вілейскі раён

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.