Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Наведвальнікаў музея Далі сустрэне віртуальны клон мастака

Гэтай вясной наведвальнікаў музея Сальвадора Далі ў амерыканскім Сент-Пітэрсбергу (штат Фларыда, ЗША) будзе чакаць унікальны «гаспадар». У рамках выстаўкі Dalі Lіves, якая адчыніць свае дзверы ў красавіку, усіх гасцей музея будзе сустракаць інтэрактыўная штучна-інтэлектуальная копія вялікага іспанскага мастака-сюррэаліста.


Музей аснасцяць вялікімі лічбавымі экранамі, на якіх па націску кнопкі будзе «матэрыялізавацца» лічбавая копія жывапісца ў поўны рост і расказваць пра прадстаўленыя на выстаўцы творы мастацтва. Ідэя рэалізацыі гэтага праекта прыйшла на хвалі растучай сусветнай цікавасці музеяў да трэндаў сучасных тэхналогій, з дапамогай якіх арганізатары выставак спрабуюць прыцягваць новых наведвальнікаў.

Музей запрасіў каманду прафесіяналаў з Goodby Sіlversteіn & Partners, якая выкарыстала відэазапісы з Далі, каб навучыць штучны інтэлект імітаваць міміку мастака, а затым наклала гэты эфект на акцёра з падобным целаскладам. Віртуальны мастак будзе каментаваць як уласныя творы, так і падзеі, якія адбыліся пасля яго смерці ў 1989 годзе. Штучны інтэлект — лічбавы клон Далі — павінен адначасова выконваць адукацыйную місію і пры гэтым быць такім жа сюррэалістычным, як і яго творы.

Вынік атрымаўся неадназначны, піша Engadget. Голас, як і варта было чакаць, адрозніваецца ад арыгінала, але вонкавае падабенства проста дзівоснае — перад вамі Сальвадор Далі ў самым росквіце сіл. Варта дадаць, што голас лічбавай версіі мастака прайграваецца пры дапамозе асобнай маўленчай платформы VoCo, якая раней была прадстаўлена кампаніяй Adobe. Некаторым прыхільнікам творчасці вялікага сюррэаліста можа не спадабацца ідэя музея, як, напрыклад, меламанам, якія пярэчылі супраць галаграфічных уваскрашэнняў легендарных спевакоў. Самі супрацоўнікі музея сцвярджаюць, што штучны інтэлект адпавядае асобе Далі, які цікавіўся медыя і меў «вострае пачуццё ўласнага вечнага значэння».


Англічане засмечваюць Тэмзу наркотыкамі

Мясцовыя навукоўцы зусім нядаўна рабілі замеры, якія паказалі: лонданцы багата засмечваць сваю раку наркатычнымі рэчывамі.

Пробы вады каля сцёкаў будынка парламента пацвердзілі, што канцэнтрацыя наркотыкаў у рацэ ўвесь час расце. І колькасць кафеіну, какаіну і бензаілэкганану (прадукту метабалізму какаіну) у вадзе, якая паступае на ачышчальныя станцыі Лондана, перавышае мікраграм на літр.

Усе гэтыя рэчывы выводзяцца з арганізмаў жыхароў Лондана, якія ўжывалі какаін, з мачой і праз каналізацыю паступаюць у воды Тэмзы. Вынікі даследавання, апублікаванага ў часопісе Scіence of The Total Envіronment, аказаліся не занадта суцяшальнымі. Калі ў іншых гарадах Брытаніі канцэнтрацыя наркотыкаў у вадзе падала хаця б па працоўных днях, то ў Лондане яна толькі расце — і ў святы, і ў будні! Вось у такім «развяселеным кактэйлі» даводзіцца плаваць насельнікам рачных вод. Навукоўцы адзначаюць, што ўсе гэтыя рэчывы выклікаюць у вугроў, якія жывуць у Тэмзе, неўласцівую ім актыўнасць. Какаін можа назапашвацца ў іх тканках, а таксама парушаць працэс назапашвання тлушчу, неабходнага вуграм для размнажэння.

Раней праведзеныя даследаванні паказалі, што менавіта сёння Лондан лідзіруе ў Еўропе па ўзроўні спажывання какаіну, прычым па хуткасці дастаўкі гэты «прадукт» апярэджвае нават піцу.


Наведванне пірамід — пустая трата часу?

Мільёны людзей у 2007 годзе прагаласавалі за тое, каб зрабіць егіпецкі комплекс пірамід Гізы адным з сямі цудаў свету.

Зразумела, пасля гэтай падзеі пабываць у старажытных славутасцях Егіпта пажадаў практычна кожны аматар падарожжаў, які наведаў гэтую краіну. Магчыма, гэта не самая лепшая задума: паводле слоў журналіста выдання Busіnеss Іnsіdеr, наведванне старажытных пірамід — гэта вельмі сумны і нават пакутлівы занятак. У доказ сваіх слоў ён прывёў вельмі пераканаўчыя аргументы.

Першым месцам, якое наведаў журналіст, стала Чырвоная піраміда ў некропалі Дахшур. Яна атрымала такую назву з-за знойдзеных у ёй чырвоных вапняковых камянёў. Каб увайсці ў яе, патрабуецца толькі купіць білет у комплекс, у той час як для наведвання іншых пірамід акрамя асноўнага білета трэба купляць дадатковы коштам да 15 долараў.

Перад тым як наведваць піраміды, неабходна памятаць, што гэта грабніцы для захоўвання цел фараонаў-нябожчыкаў і абароны іх багаццяў. Яны не былі прызначаныя для наведвання жывымі людзьмі, так што ні пра якія зручныя лесвіцы не можа быць і гаворкі. Каб трапіць у галоўны пакой са ступеньчатай столлю вышынёй да 12 метраў, неабходна прайсці праз вузкі праход. Трэба быць гатовым да таго, што насустрач могуць трапіцца турысты, якія вяртаюцца вонкі, — клаўстрафобам гэты шлях наўрад ці спадабаецца.

Паводле слоў вандроўніка, нягледзячы на халоднае надвор'е звонку, у сярэдзіне піраміды незвычайна горача і душна. Плюс да ўсяго ў паветры лунае настолькі моцны пах цвілі, што людзям даводзіцца прыкрываць насы шалікамі. Усё, на што можна паглядзець унутры, — гэта пустыя пакоі і праходы, сцены якіх пакрытыя графіці даследчыкаў і раскрадальнікаў магільняў. Ніякіх цікавых артэфактаў унутры няма, таму што яны альбо ўкрадзеныя, альбо захоўваюцца ў музеях.

Паводле слоў іншых турыстаў, такая ж пустэча пануе і ў іншых пірамідах. Адзінае адрозненне — іх наведваюць значна больш людзей. Магчыма, яны чакаюць чагосьці большага, бо за ўваход патрабуюць куплі дадатковага білета.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.