Вы тут

Сямейны дуэт вядучых Тэа і Вольгі Рыжыкавай вяртаецца ў эфір


Пасля трохмесячнай паўзы ўжо з 6 лютага вяртаецца ў эфір «Добрай раніцы, Беларусь!» на «Беларусь 1» сямейны дуэт вядучых Тэа і Вольгі Рыжыкавай. Маладыя бацькі (іх Валерыі хутка споўніцца два месяцы) хоць і ўжыліся ў прыемную ролю дома, але не змаглі доўга выседзець без любімай прафесіі і тэлеэфіраў.


«Дзякуючы Валерыі ў мяне і ў Тэа з'явілася жаданне станавіцца лепш і рухацца толькі наперад, каб надалей наша дачка магла ганарыцца бацькамі. Таму мы з вялікай радасцю вяртаемся ў эфір і дзякуем за падтрымку і разуменне нашым калегам і кіраўніцтву канала», — гаворыць Вольга Рыжыкава, жартуючы, што цяпер гадзін у сутках стала больш, а раннія пад'ёмы наогул не праблема, бо дачка прывучыла хутка прачынацца ў любы час. Да таго ж на дапамогу сям'і прыйшлі бабулі і дзядулі, якія з задавальненнем нясуць «вахту» каля ўнучкі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прэс-службы БТРК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.