Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 лютага


Павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму і вырасце памер дзіцячых дапамог

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца з 214,21 да 216,90 рубля. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца красавіка 2019 года.

Такім чынам, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2169 рублёў (цяпер - 2142,1 рубля), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 3036,6 рубля (цяпер - 2998,94 рубля).

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, вырасце да 216,90 рубля (цяпер - 214,21 рубля).

З 1 лютага ў Беларусі штомесячная дапамога на першага дзіцяці складзе 362,46 рубля, на другое і наступных дзяцей - 414,24 рубля.

Падвысяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі

Павялічацца надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам, старэйшым за 75 гадоў, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту:

  • мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты) ўзрасце з 53,55 да 54,23 руб.;
  • сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства - з 235,63 да 238,59 руб.;
  • інвалідам з дзяцінства 2-й групы - з 203,50 да 206,06 руб.;
  • інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля - з 182,08 да 184,37 руб.;
  • інвалідам 3-й групы - з 160,66 да 162,68 руб.;
  • асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчынам - 65 гадоў, жанчынам - 60 гадоў - з 107,11 да 108,45 руб.;
  • дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры ступені страты здароўя:
  1. першай - з 171,37 да 182,08 руб.;
  2. другой - з 203,50 да 235,63 руб.;
  3. трэцяй - з 173,52 да 184,37 руб.;
  4. чацвёртай - з 206,06 да 238,59 руб.

Павялічацца памеры сярэднедушавых мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

Абноўленыя памеры МСБ для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп будуць дзейнічаць да 30 красавіка 2019 года.

Для маладой сям’і з трох чалавек МСБ ўзрасце на 5,08 рубля і складзе 382,11 рубля; для працаздольнага насельніцтва - на 4,98 рубля і складзе 451 рубель, для пенсіянераў - на 4,17 рубля і складзе 353,52 рубля, а таксама для іншых катэгорый насельніцтва.

Уступае ў сілу новы парадак прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС)

Фота: kanal-o.ru

Новым палажэннем рэгулюецца дзейнасць дзяржаўных i iншых арганiзацый па выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС; правядзенне сацыяльнага расследавання; прыняцце рашэння аб прызнанні дзіцяці знаходзячымся ў СНС; абскарджанне гэтага рашэння і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю небяспечнага становішча.

Пастановай таксама ўстаноўлены крытэрыі, па якіх дзіця прызнаецца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, у іх ліку: незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці, перашкода атрымання абавязковай адукацыі, сістэматычнае невыкананне рэкамендацый медработнікаў па дыягностыцы, лячэнні дзіцяці, што пагражае яго жыццю і здароўю, амаральны лад жыцця бацькоў і інш.

Рашэнні аб прызнанні дзяцей у СНС прынятыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, падлягаюць перагляду на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яго ў сілу.

Падвысілі даплаты педагогам

За арганізацыю ўдзелу вучняў у «грамадска значных мерапрыемствах» даплаты складуць 150%, а за работу ў вучэбна-метадычных аб’яднаннях - да 300%. Педагогам, якія рыхтуюць вучняў да конкурсаў і алімпіяд, надбаўку таксама могуць ўсталяваць у памеры да 300%, за працу з замежнікамі - да 200%.

Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт

Сярод цыгарэт ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» больш за ўсё падаражэюць Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street - на 1,64 руб. Цана Pall Mall, Kent, Luckies, Vogue падвысіцца на 10 капеек, Сооper, Oscar - на 75 капеек, Velvet - на 60 капеек і інш.

ТАА «Тытунь-інвест» не будзе падвышаць кошты на прадукцыю. Цыгарэты, якія ўвозяцца кампаніяй «Беларусьгандаль», «Энерга-ойл», падаражэюць на 5-10 капеек. У продажы таксама з’явяцца некаторыя новыя віды цыгарэт, кошты на іх таксама размешчаны на сайце МПЗ.

Ліцэнзаванне экспарту лесаматэрыялаў за межы ЕАЭС

Фота Дзмітрыя СУГАНЯЕВА

Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў, што класіфікуюцца кодамі 4403, 4404 ТН ЗЭД ЕАЭС, за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Лесаматэрыялы (драўніна бандарная, бярвёны расколатыя, дранка і аналагічная драўніна, а таксама некаторыя іншыя лесаматэрыялы) будуць экспартавацца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС па разавых ліцэнзіях МАРГ па ўзгадненні з Мінлясгасам. Дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на экспарт з Рэспублікі Беларусь лесаматэрыялаў, што вывозяцца ў Рэспубліку Сербія. Пастанова дзейнічае на працягу шасці месяцаў - да 1 жніўня 2019 года.

Тэрмін публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных актаў будзе складаць не менш за 10 дзён

Канкрэтны тэрмін вызначаецца арганізатарам, зыходзячы са спецыфікі рэгуляваных грамадскіх адносін. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі.

На публічнае абмеркаванне, як правіла, выносяцца праекты заканадаўчых актаў і пастаноў Саўміна, якія закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асоб і ўстанаўліваюць новыя якія-небудзь прынцыпова змяняючыя існуючыя падыходы да прававога рэгулявання пэўнай сферы, праекты актаў заканадаўства, якія могуць аказаць істотны ўплыў на ўмовы вядзення бізнесу.

Публічнае абмеркаванне праводзіцца ў інтэрнэце на сайце «Прававы форум Беларусі». Яно таксама можа праходзіць шляхам парламенцкіх слуханняў, у СМІ і іншымі спосабамі.

Праект нарматыўнага прававога акта можа быць вынесены на паўторнае публічнае абмеркаванне.

Інфармацыя аб выніках публічнага абмеркавання і разгляду заўваг і прапаноў, што паступілі, уключаецца ў абгрунтаванне неабходнасці прыняцця акта і ўлічваецца пры прагназаванні наступстваў яго прыняцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».