Вы тут

112 чалавек эвакуіравалі са школы ў Гомелі з-за пагрозы мініравання


Больш за сто чалавек эвакуіравалі са школы ў Гомелі з-за пагрозы мініравання, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, піша БЕЛТА.


Інцыдэнт адбыўся 30 студзеня. У аператыўна-дзяжурную службу Чыгуначнага РАУС паступіла інфармацыя ад адміністрацыі сярэдняй школы №55 аб тым, што на сайце навучальнай установы невядомы пакінуў паведамленне з пагрозай. "У тэксце адзначалася, што ў навучальнай установе будзе закладзена выбуховае прыстасаванне. Яго прывядуць у дзеянне ў выпадку атрымання адмоўных адзнак па выніках кантрольнай работы", - распавялі ва УУС.

У мэтах бяспекі са школы было эвакуіравана 112 чалавек. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі праваахоўных ведамстваў, сапёрна-піратэхнічная група. У выніку праверкі з удзелам службовага сабакі выбуховых прылад знойдзена не было.

Праводзяцца неабходныя аператыўныя мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы невядомага, які пакінуў паведамленне.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.