Вы тут

Павялічваюцца мінімальныя спажывецкія бюджэты


З 1 лютага павышаюцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу. Новыя памеры ў сярэдніх цэнах снежня 2018 года ў разліку на месяц зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 студзеня 2019 года № 5. Яны будуць дзейнічаць у перыяд з 1 лютага да 30 красавіка 2019 года.


Памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў складуць:

  • працаздольнае насельніцтва — 451 рубель;
  • пенсіянеры — 353 рублі 52 капейкі;
  • студэнты — 333 рублі 88 капеек;
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў — 284 рублі 17 капеек;
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 373 рублі 58 капеек;
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 382 рублі 31 капейка;
  • сям'я з чатырох чалавек — 351 рубель 28 капеек;
  • маладая сям'я з трох чалавек — 382 рублі 11 капеек.

У Мінпрацы і сацабароны нагадваюць, што сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Удзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям'і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2018 года характарызуецца наступнымі данымі: прадукты харчавання — 48,6 %, адзенне, бялізна, абутак — 19,1 %, жыллёва-камунальныя паслугі — 8,3 %, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 9,1 %, мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 9,0 %, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,4 %, узносы і плацяжы — 2,1 %, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены — 2,4 %.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.