Вы тут

На вясновай сесіі разгледзяць 36 законапраектаў


Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на савеце ніжняй палаты парламента. Акрамя таго, ён адзначыў, што да канца года чакаецца паступленне яшчэ 30 планавых дакументаў.


«Летась мы прынялі некалькі сур'ёзных дакументаў у развіццё дэкрэтаў Прэзідэнта. Гэту працу трэба паслядоўна працягваць пры падрыхтоўцы законапраектаў аб гаспадарчых таварыствах, натуральных манаполіях, плацежных паслугах, інавацыйнай і аўдытарскай дзейнасці, — растлумачыў Уладзімір Андрэйчанка. — У хуткім часе пачнецца праца па бюджэце. Яго неабходна адаптаваць да сучасных эканамічных рэалій. Акрамя таго, мы дамовіліся працягнуць працэс удасканалення падатковага заканадаўства, якое павінна больш актыўна стымуляваць дзелавую ініцыятыву. Усе гэтыя пытанні павінны быць на кантролі парламентарыяў».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што запланавана 35 мерапрыемстваў па вывучэнні правапрымяняльнай практыкі. «Важна, каб іх вынікамі былі канкрэтныя заканадаўчыя ініцыятывы», — падкрэсліў ён.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў ПІРШТУК удакладніў, што на найбліжэйшай сесіі будуць разглядацца 12 законапраектаў у першым чытанні, 17 — у другім, і яшчэ сем ратыфікацый. «Але не бывае галоўных і другарадных законапраектаў — усе яны актуальныя для пэўных сфер дзейнасці, груп насельніцтва», — падкрэсліў Баляслаў Пірштук.

Таксама намеснік старшыні анансаваў, што 2—4 мая ў сталіцы пройдзе канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ. У гэту суполку ўваходзяць 23 краіны. Мерапрыемства стане адной з найбольш важных міжнародных падзей у гэтым годзе.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».