Вы тут

Ці патрэбна дарога на Альманскіх балотах?


Будаўніцтва дарогі ў Альманскіх балотах выклікала негатыўную рэакцыю абаронцаў прыроды. У першую чаргу яны адзначалі, што яе наяўнасць прывядзе да высечкі лесу.


Аднак, па словах начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая СВІДЗІНСКАГА, той лес не падыходзіць для прамысловага выкарыстання, адпаведна, няма сэнсу ў яго нарыхтоўцы.

«Дарога ў Альманскіх балотах патрэбна і для таго, каб выратаваць балота», — сказаў Мікалай Свідзінскі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Будаўніцтва дарогі, на думку спецыяліста, гарантуе бяспеку асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, у прыватнасці ў выпадку пажару тэхніка МНС не пройдзе па твані. А пажары на гэтай тэрыторыі ўзнікаюць часцей за ўсё па віне наведвальнікаў, якія займаюцца нарыхтоўкай ягад. «Калі б Альманскія балоты працягвалі гарэць да зімы, да ўстойлівага снегавога покрыва, як гэта было раней, мы атрымалі б загінулую экасістэму, якая аднаўлялася б не адну сотню гадоў», — растлумачыў Мікалай Свідзінскі.

Ён паведаміў, што былі выяўлены парушэнні падчас будаўніцтва дарогі, у прыватнасці несанкцыянаванае выкарыстанне пяску, за што і былі пакараны вінаватыя. Прадстаўнік Мінпрыроды адзначыў важную ролю грамадскіх арганізацый АПБ і «Багна», якія выявілі факты парушэнняў.

Цяпер будаўніцтва дарогі працягваецца «па варыянце, які прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу».

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».