Вы тут

Стартавала рэспубліканская інтэрнэт-алімпіяда па астраноміі


Распачаўся прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Астраномія".


Фота: kirovpravda.ru

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў яе арганізацыі забяспечвае Нацыянальны інстытут адукацыі з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый. Інфармацыйную падтрымку ажыццяўляюць выдавецкі дом “Звязда” і “Настаўніцкая газета”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцы I-II курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Задача інтэрнэт-алімпіяды — стварэнне ўмоў для падтрымкі адораных навучэнцаў; фарміраванне і развіццё ў іх цікавасці да вывучэння астраноміі, стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці падлеткаў …

Інтэрнэт-алімпіяда праходзіць у два этапы: першы —  завочны дыстанцыйны і другі —вочны. Кожны этап уключае два туры.

  • I тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 19 сакавіка; II тур дыстанцыйнага этапа - 26 сакавіка.
  • I і II туры вочнага этапу пройдуць 25 красавіка.

Жадаючым прыняць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе неабходна да 24 лютага 2019 года запоўніць электронную форму (заяўку) на сайце.

Абвяшчэнне пераможцаў алімпіяды, а таксама інфармацыя пра месца і час ўручэння ўзнагарод будуць размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе, нацыянальным адукацыйным партале і яго афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Facebook і "УКантакце".

Пераможцам рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды будуць уручаны дыпломы I, II і III ступені, а таксама прызы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.