Вы тут

На Міжнародным юрыдычным конкурсе Беларусь прадставяць дзве каманды


У ЗША на Міжнародны юрыдычны конкурс імя Філіпа Джэсапа адправіцца каманда факультэта міжнародных адносін БДУ. Гэта стала магчымым, дзякуючы яе перамозе ў нацыянальным адборачным этапе, які завяршыўся ў Мінску. У склад зборнай увайшлі трэцякурснікі Ганна Зыкава, Кацярына Лагвіновіч, Алісія Іванова і Алена Прыходзька. Акрамя таго, каманда ФМА БДУ перамагла ў намінацыях  “Лепшая пісьмовая пазіцыя” і “Лепшая заключная рэпліка”.


Таксама ў ЗША адправіцца і зборная Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, якая заняла другое месца.

Усяго ў нацыянальным адборачным этапе за права прадстаўляць нашу краіну змагаліся 12 каманд: БДУ, БДЭУ, зборная Віцебскага і Гомельскага філіялаў Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО", БІП-Інстытута правазнаўства, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Спаборніцтва праходзіла ў фармаце гульнявога судовага працэсу ў Міжнародным судзе ААН, дзе будучыя юрысты прадстаўлялі вусныя і пісьмовыя пазіцыі па пытаннях адказнасці дзяржавы за дэградацыю навакольнага асяроддзя, абароны знікаючых відаў жывёл і правоў карэнных народаў.

Конкурс Філіпа Джэсапа — найбуйнейшы і самы прэстыжны студэнцкі конкурс па міжнароднаму праву ў свеце – быў заснаваны ў 1959 годзе. Рабочая мова конкурсу — англійская.

У гэтым годзе пераможцаў аб'яўляла выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў-юрыстаў Леслі Бэн, якая ўпершыню прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным этапе ў нашай краіне

У нацыянальным раўндзе былі вызначаныя таксама пераможцы ў розных катэгорыях. Так, каманда юрыдычнага факультэта БДУ была ўдастоена спецыяльнай узнагароды Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Зборная Юрыдычнага каледжа БДУ заваявала тытул “Лепшы дэбют года”. “Лепшымі спікерамі” прызнаныя Кацярына Лагвіновіч, Алена Прыходзька і чацвёртакурсніца юрыдычнага факультэта БДУ Алёна Паторская.

Фінал міжнароднага конкурсу адбудзецца ў пачатку красавіка ў Вашынгтоне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.