Вы тут

Больш як 1400 дзяцей змагаліся за тытул “Супер-логік”


Завяршылася рэспубліканская алімпіяда па логіцы і матэматыцы для дашкольнікаў і вучняў 1-4 класа. За званне самых лагічных змагаліся 1400 дзяцей.


Алімпіядны тэст утрымліваў 9-10 заданняў. У задачах было важна  зразумець умову. Гэта і ёсць уменне працаваць з інфармацыяй, якое з'яўляецца вельмі важным навыкам у ХХІ стагоддзі. А ўменне прымяніць свае веды ў нестандартнай сітуацыі спатрэбіцца не толькі ў школе, але і ў жыцці. Арганізатары перакананыя ў тым, што развіццё логікі дапамагае дзецям думаць, а не проста завучваць

“Мы праводзім рэспубліканскую алімпіяду па логіцы і матэматыцы ўжо ў дзевяты раз. І з кожным разам колькасць яе удзельнікаў павялічваецца, як пашыраецца і іх геаграфія. Для нас гэта магчымасць выявіць і падтрымаць адораных дзяцей з ўсёй Беларусі. Мы вучым бацькоў падтрымліваць дзяцей пры любым раскладзе: выйграе дзіця ці прайграе. Пройгрыш — гэта таксама вопыт, галоўнае расцэньваць яго як кропку росту, — падкрэслівае каардынатар вочных заняткаў LogicLike Алена Зернікава.

“Супер-логік” — свята не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Пакуль дзеці шукалі адказы да заданняў алімпіяды, для бацькоў таксама быў арганізаваны сапраўдны "Урок логікі”.

2 лютага ўдзельнікі з бацькамі будуць запрошаныя на ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды.

Алімпіяда “Супер-логік” — гэта міжнародная анлайн-алімпіяда па вырашэнні нестандартных задач па матэматыцы і логіцы для дзяцей 1-4 класаў на базе платформы LogicLike.com. Але толькі ў  Беларусі вочны этап праходзіць у фармаце сямейнага свята. У праграму ўваходзяць задачы на ​​логіку, кемлівасць, уважлівасць, прасторавае і крытычнае мысленне, пошук заканамернасцяў і выбудоўванне паслядоўнасцяў. Віртуальная платформа па логіцы і матэматыцы аб'ядноўвае больш за 100 000 чалавек і рэкамендавана для настаўнікаў школ, факультатываў і дадатковых заняткаў па гэтых дысцыплінах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».