Вы тут

Інтрыгі трэцяга дня чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні


Сёння на мінскі лёд выйшлі танцавальныя пары. Самыя моцныя фігурысты кантынента прадэманстравалі публіцы свой рытмічны танец. Заўтра пасля адвольнага танца ўдзельнікі разыграюць медалі ў гэтым відзе праграмы.


А сёння лідарства захапілі французы Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон. Суддзі ацанілі іх пракат на 84,79 бала, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.

На другой пазіцыі ў танцавальных пар размясціліся расіяне Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін (81,37 бала). "Пакуль нічога не разбіралі, але па рэакцыі залы і трэнераў вельмі задаволеныя сённяшнім днём і праведзенай працай, - адзначыла Аляксандра пасля пракату. - Вельмі прыемна атрымаць больш за 80 балаў за кароткі танец. Ваніны эмоцыі сведчаць аб гэтым".

Адзначым, што ў расійскай пары ўжо ёсць дзве еўрапейскія “бронзы” - з леташняга хатняга турніру і з чэмпіянату Еўропы-2015 у Стакгольме.

Трэцюю пазіцыю пакуль займаюць італьянцы Шарлен Гіньяр і Марка Фабры (79,05).

Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі

Прыемна адзначыць, што ў адвольную праграму адабраўся і беларускі дуэт Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі. Пасля рытмічнага танца яны займаюць 19-ю пазіцыю. 57,08 бала - гэта найлепшы вынік беларускай пары ў сезоне. "Мы задаволеныя сваім пракатам, зрабілі ўсе элементы чыста і без памылак. Мы знаходзіліся на зборах у Маскве, таму прыляцелі толькі 22 студзеня перад стартам турніру, але хутка адаптаваліся да" Мінск-Арэны", - расказаў Юрый Гуліцкі.

Ганна Кублікава таксама адзначыла падтрымку гледачоў і свой чысты пракат. "Балельшчыкі на трыбунах вельмі эмацыйна перажываюць. Да старту некалькі дзён перажывалі і мы, як усё складзецца, а сёння выйшлі на лёд зусім спакойнымі, добра, што хапіла сіл на ўсю праграму", - сказала яна.

Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін

Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон

Вівека Ліндфарс

Аліна Загітава

Соф'я Самадурава

Беларускія спартсмены адзначылі, што справіліся з пастаўленай задачай на чэмпіянаце і спадзяюцца значна прыбавіць у майстэрстве пасля сёлетняга турніру.

Ну а пазней на лёд выйшлі прадстаўніцы адзіночнага жаночага катання. Яны разыгралі ўзнагароды чэмпіянату Еўропы. У адвольнай праграме дзяўчаты з групы лідараў дапусцілі досыць шмат памылак, выключэннем не стала нават алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава, якая дапусціла падзенне, у выніку яна стала сярэбраным прызёрам. А вось другая расіянка Соф'я Самадурава паказала ідэальнае катанне, узрадаваўшы мінскую публіку і падняўшы ўсю "Мінск-Арэну" на ногі. Менавіта вучаніца Аляксея Мішына і стала чэмпіёнкай Еўропы, гэта першы тытул для Соф'і. Па-першае, я хачу падзякаваць гледачам за вашу падтрымку, было вельмі крута катацца ў Мінску. Па-другое, дзякуй маім трэнерам за праведзеную работу. Па-трэцяе, хацелася б сказаць вялікі дзякуй маёй сям'і, я вас вельмі люблю. Я не думала пра тое ці стану чэмпіёнкай, з самай раніцы настройвалася толькі на свой пракат, хацела зрабіць яго чыстым, думаю, гэта атрымалася і праца дала свой плён”.

Бронзавым прызёрам стала Вівека Ліндфарс з Фінляндыі.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».