Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Абдыму дорага

Амерыканка прапануе незнаёмцам абдымкі за грошы.

Жыхарка амерыканскага горада Лоўрэнс, штат Канзас, знайшла незвычайны і — проста скажам — зусім не напружаны спосаб зарабіць грошы. Яна абдымае ў ложку людзей і атрымлівае 80 долараў за гадзіну абдымкаў. Пра гэта паведамляе выданне Mеtrо.

Мэры Робін прызнаецца, што нават вучылася прафесіі «абдымальшчыка» — цэлыя тры месяцы. Перад сустрэчай з будучым кліентам яна мае зносіны з ім па відэасувязі і падпісвае дамову аб тым, што дотыкі будуць насіць толькі платанічны характар (хоць гэта вельмі цікавая трактоўка эпітэта). Сам сеанс праходзіць на нейтральнай тэрыторыі — у доме, які не належыць ні Мэры, ні кліенту. Апошні павінен прад'явіць пасведчанне кіроўцы для пацвярджэння асобы. У жанчыны ўжо ёсць 30 пастаянных кліентаў ва ўзросце ад 20 да 75 гадоў. Падчас сеансу яны ляжаць у абдымках на ложку, калі хто-небудзь з іх адчуе сябе няўтульна, ён павінен адразу пра гэта сказаць.

«Абдымкі дапамагаюць адчуць сувязь з іншым чалавекам мацней, чым што-небудзь іншае. У мяне і ў кліента адбываецца выкід аксітацына — гармону шчасця», — лічыць Мэры. Яна ўпэўненая, што ў найбліжэйшыя гады ў яе з'явіцца мноства калег. Адна з кліентак Мэры, 27-гадовая Эмі Томпсан, сцвярджае, што падобны від тэрапіі вельмі важны для грамадства: «Цяпер разгар крызісу сексуальнай згоды, калі людзі часта не могуць зразумець — дзе заляцанні, а дзе дамаганні, і яны не разумеюць, як ясна выказваць свае сексуальныя патрэбы. У такіх умовах вельмі важна, што чалавек можа апынуцца з Мэры ў бяспечнай прасторы».

Адзначаецца, што Мэры Робін зарабіла нямала грошай у ложку, але канкрэтная сума пакуль не агучвалася.


Стагадовая паляўнічая адным стрэлам здабыла двух аленяў

У амерыканскім горадзе Моргантаўн (штат Місісіпі) доўгажыхарка адправілася на паляванне пасля 101-га дня нараджэння і падстрэліла двух аленяў адным стрэлам, паведамляе выданне WHNT-TV.

Берта Вікерс засела са стрэльбай у хованцы, якую пабудавалі яе сваякі. Калі побач з'явіўся алень, яна не стала страляць адразу. «Я вырашыла дачакацца каго-небудзь буйнейшага», — тлумачыць яна. Цярпенне яе было ўзнагароджана. «Неўзабаве выходзіць вялікая аленіха, я страляю, — расказвае Вікерс. — Гляджу — а на зямлі два алені. Прастрэленыя абодва». Паводле слоў доўгажыхаркі, пасля вяртання з палявання яна пасмажыла здабычу і большую частку аддала ўнукам.


Дырэктар школы танцуе з вучнямі

Дырэктар Чжан Пэнфэй непакоіцца з нагоды лішняй вагі ў многіх вучняў пачатковай школы Xі Guan у Кітаі.

Кіраўнік дзіцячай установы перакананы, што прычына атлусцення ў маларухомым ладзе жыцця: дзеці занадта шмат часу праводзяць за камп'ютарамі або сядзяць «уткнуўшыся» ў смартфоны. 40-гадовы Чжан Пэнфэй прыдумаў арыгінальны спосаб барацьбы з гэтай праблемай. Кіраўнік навучальнай установы самастойна вывучыў рухі, паказаў іх сваім выхаванцам і цяпер кожны перапынак разам з вучнямі замест звычайных фізічных практыкаванняў выконвае энергічны танец. Вучням, а за імі і большасці настаўнікаў, ідэя вельмі спадабалася, і яны актыўна прымаюць удзел.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».