Вы тут

Ігар Кізім аб вяшчанні UATV у нашай краіне: Кантэнт фарміруе беларускі бок


“Не месяцы, не тыдні, а дні засталіся да пачатку вяшчання ў Беларусі ўкраінскага каналу UATV”, – паведаміў 22 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, размаўляючы з журналістамі, запрошанымі на ўрачысты вечар з нагоды 100-годдзя саборнасці Украіны. Так яно і адбылося: учора Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што тры замежныя тэлепраграмы, у тым ліку ўкраінская, атрымалі дазвол на распаўсюджванне ў нашай краіне, тэрмін дзеяння якога – тры гады.


Перамовы аб трансляцыі ў Беларусі ўкраінскага тэлеканалу вяліся з 2014 года. У лістападзе мінулага года на І-ым Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка таксама абмяркоўвалі гэтае пытанне.

Цяпер стала вядома, што ў нашай краіне будзе транслявацца UATV. “Гэта міжнародны канал, які вяшчае на трох мовах: украінскай, рускай і англійскай, – растлумачыў Ігар Кізім. – У Беларусі прымальныя і ўкраінская мова, якую беларусы разумеюць без перакладчыка”.

UATV паказвае, па словах дыпламата, “што ёсць сёння Украіна”. Таксама ў прыярытэце праграмы пра культуру, народныя традыцыі і невялікі блок навінаў. “Кантэнт фарміруе беларускі бок, – сказаў Ігар Кізім. – Пэўныя абмежаванні заўсёды існуюць. Калі напаўненне праграм не будзе адпавядаць бачанню беларускага боку, могуць быць заўвагі і нават папярэджанні”.

Па аналагічнай схеме практычна на ўсю тэрыторыю Украіны пяты год вяшчае тэлеканал “Беларусь 24”. У нашай краіне трансляцыя UATV будзе ажыццяўляцца па кабельных сетках.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.