Дакументам стратэгічнага планавання, у якім пазначаны асноўныя мэты і задачы Нацыянальнага банка як інстытута на бягучы год, з'яўляецца Карта асноўных задач фінансавага рэгулятара на год.
Задачы двух узроўняў нацэлены на дасягненне Нацыянальным банкам асноўных мэт па падтрыманні цэнавай і забеспячэнні фінансавай стабільнасці ў 2019 годзе. Да задач першага ўзроўню ставіцца павышэнне інстытуцыйнай эфектыўнасці Нацбанка і падтрыманне інфляцыі, вымеранай індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 %. Задачамі першага ўзроўню стане гарантаванне надзейнага і бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама абмежаванне сістэмных рызык фінансавай стабільнасці.
Да другога ўзроўню адносяцца такія задачы, як абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг і прыняцце мер, якія спрыяюць дэдаларызацыі эканомікі. Таксама важнае забеспячэнне кантролю над ростам грашовага прапанавання, дастатковага для задавальнення плацежаздольнага попыту эканомікі на грошы. У задачах другога ўзроўню знайшлі адлюстраванне і пытанні развіцця фінансавага рынку ў разрэзе яго сегментаў, інстытутаў і інструментаў. Такі падыход заснаваны на фундаментальным уздзеянні цэнавай і фінансавай стабільнасці на ашчадныя і інвестыцыйныя матывы паводзін суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва, што вызначае дзелавы клімат у эканоміцы і перспектывы развіцця фінансавага рынку.
Сяргей КУРКАЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.