Вы тут

Сем «цудаў» Чачэрска


Сёлета Чачэрску спаўняецца 860 гадоў з першай згадкі ў старажытным летапісе. Сёння ў райцэнтры пражывае каля васьмі тысяч чалавек, назіраецца дынаміка прыросту насельніства, горад набывае сучасны выгляд, будуюцца шматпавярхоўкі. Як і ў кожнага населенага пункта ў Чачэрску ёсць свае славутасці і адметнасці, якія нельга не заўважыць. Твар горада фарміруюць, альбо ўпрыгожваюць “сем цудаў”, якія я для сябе і вызначыў.


Па-першае, гэта – ратуша, якая ўзвышаецца над усім горадам, не традыцыйная  кампазіцыя архітэктурная ўтварае ўтульны гістарычны цэнтр. У Рэгістры беларускіх старажытных ратуш, чачэрская – найбольш арыгінальная і пазнавальная. У будынку ратушы знаходзіцца гісторыка-этнаграфічны музей. Выява ратушы з’яўляецца візітнай карткай Чачэршчыны.

Другі чачэрскі “цуд” – праваслаўны храм Праабражэння Гасподняга. Архітэктурная асаблівасць гэтага помніка другой паловы XIX стагоддзя ў тым, што ён пабудаваны ў рэдкім стылі двух’яруснай ратонды.

Трэцім цудам з’яўляецца старажытная планіроўка вуліц з драўлянымі будынкамі з адметнымі ліштвамі, малюнкі якіх выразаны ў стылі Веткаўскай разьбы.

Пасажырскі рэактыўны самалёт ТУ-124, бадай, у адзіным экзэмпляры на тэрыторыі краіны, упрыгожвае пляцоўку перад гандлёвым цэнтрам горада. Гэта чацвёрты цуд Чачэрска. Калісьці ў салоне самалёта былі кафэ, кінатэатр, дзіцячы гурток “умелыя рукі”. Цяпер на дзвярах “тушкі” начэплены замок, трапа ўжо няма, а сам “рарытэт” грамадзянскай авіяцыі засыпаны снегам.

Кожны, хто прыяджае альбо адпраўляецца з гарадской аўтастанцыі, бачыць вялікі малюнак на бакавым франтоне новага пяціпавярховага дома. Малюнак сведчыць пра чачэрскі “Графскі тэатр”, які калісьці быў заснаваны графам Захарыем Чарнышовым. У гонар славутага графа ў нашыя дні створана тэатральная трупа і ставяцца спектаклі. Незвычайнае графіці – рэклама тэатра і сведчанне пятага цуда.

Шостым цудам Чачэрска можна лічыць возера Святое. Гэты прыродны аб’ект мае правільную круглую форму. На беразе возера ўладкаваны гарадскі пляж. У зімовы час возера адно з лепшых пляцовак для аматараў падлёднай лоўлі, хоць побач з горадам працякаюць дзве ракі – Чачора і Сож.

Сёмым чачэрскім цудам падалася навагодне-калядная ілюмінацыя, якая ўпрыгожвае галоўную плошчу ажно да самага Вадохрышча. Сіняе святло святочнай ілюмінацыі надае гораду містычную і запамінальную атмасферу.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.