Вы тут

Урад вызначыў найважнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржпраграм


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2019 года зацверджаны найважнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржаўных праграм на 2019 год, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


У прыватнасці, Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва даведзена забеспячэнне на канец гэтага года сярэдняга кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў), у памеры Br1020. Доля агульнай плошчы шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў у агульным аб'ёме ўведзенага ў эксплуатацыю жылля (без уліку індывідуальных жылых дамоў) павінна скласці 90 працэнтаў.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінна сёлета забяспечыць зніжэнне выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах не менш чым на пяць працэнтаў у параўнанні з 2018 годам. Для Міністэрства лясной гаспадаркі ўстаноўлены аб'ём нарыхтоўкі драўніны з аднаго гектара лясных плошчаў — 2,45 куб. м, а таксама забеспячэнне лясістасці тэрыторыі не меншай за 39,9 працэнта.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць значэнне сумы крэдыторскай запазычанасці і запазычанасці па крэдытах і пазыках да выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у сельскагаспадарчых арганізацыях не большае за 1,02 працэнта на канец года. Удзельная вага аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём у агульнай працягласці аўтамабільных дарог агульнага карыстання павінна скласці 86,7 працэнта.

Згодна з дакументам, узровень зарэгістраванага беспрацоўя да канца 2019 года не павінен перавысіць адзін працэнт. Чаканая працягласць жыцця складзе 75 гадоў. Долю айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку ў цэнасным выражэнні плануецца давесці да 54 працэнтаў.

Таксама пастаўлена задача ўвайсці ў топ-30 па індэксе ўзроўню адукацыі ў рэйтынгу краін па індэксе чалавечага развіцця. Нацыянальная акадэмія навук адказвае за забеспячэнне ўдзельнай вагі інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме прадукцыі (паслуг). Яна павінна скласці 15,9 працэнта.

Колькасць абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт на канец года павінна скласці 34,2 адзінкі на 100 чалавек. Сярод паказчыкаў, даведзеных да Міністэрства спорту і турызму, — экспарт турыстычных паслуг. Яго аб'ём да канца года павінен скласці $240 млн. У спартыўным рэйтынгу на сусветнай арэне па алімпійскіх дысцыплінах да канца 2019 года Беларусь павінна ўвайсці ў топ-25.

Сярод паказчыкаў, устаноўленых для аблвыканкамаў, — змяншэнне прэтэнзій на якасць жыллёва-камунальных паслуг, зніжэнне выдаткаў на іх аказанне насельніцтву ў супастаўных умовах да папярэдняга года, нарматыў замены цеплавых сетак, увод агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту, замена і мадэрнізацыя ў жылых дамах ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны эксплуатацыі, забяспечанасць спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці.

Ул. інф.

Загаловак у газеце: 1020 рублёў за «квадрат»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».