Вы тут

Вызначаны кніжныя лідары мінулага года


Найбольшая колькасць прададзеных асобнікаў з выданняў на беларускай мове ў 2018 годзе ў кнігі «Дзіцячы атлас Беларусі».


Стала добрай традыцыяй складанне рэйтынгаў продажу кніг у сістэме ААТ «Белкніга», гандлёвая сетка якой самая буйная ў нашай краіне і складае болей як 100 кнігарняў. Найчасцей пакупнікі звярталіся летась да «Дзіцячага атласа Беларусі» (Мінск, «Мастацкая літаратура») — і набылі 636 экзэмпляраў. На другім месцы — «Гэта Беларусь, дзетка!», гэтага выдання прададзена ў «Белкнізе» 537 асобнікаў. У тройцы «пераможцаў» — і раман Віктара Марціновіча «Ноч» (446 асобнікаў кнігі прададзена ў 2018 годзе).

Што болей чытаюць беларусы з класікі? Раманы і аповесці Уладзіміра Караткевіча (найболей — «Дзікае паляванне караля Стаха»: набылі 308 асобнікаў), «Новую зямлю» Якуба Коласа, «Міколку-паравоза» Міхася Лынькова. Па-ранейшаму ў рэйтынгу 50 найбольшых продажаў — шмат кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу: «Мая мілая ведзьма» Валерыя Гапеева, «У бары жывуць сябры» Міколы Бусько, «Прыгоды Васі Лайдачкіна» Генадзя Аўласенкі, «Казкі сінявокай зямлі» Таццяны Дамаронак, «Мяне завуць Лахнэска» Алены Масла, «Прыйдзі, дзень-залацень!» Паўла Місько, «Шчодрая вавёрка» Янкі Галубовіча, «Дзедава жалейка» Сяргея Давідовіча. Толькі зборнік гісторыка-краязнаўчых апавяданняў Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» набылі 179 пакупнікоў.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Кніжныя лідары мінулага года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.