Вы тут

У Мінску выберуць прадстаўнікоў на Міжнародны юрыдычны конкурс імя Джэсапа


Нацыянальныя адборачныя раўнды Міжнароднага юрыдычнага конкурсу імя Філіпа Джэсапа пройдуць у беларускай сталіцы 25-27 студзеня. Папярэднія этапы і паўфінал адбудуцца на факультэце міжнародных адносін БДУ 25 і 26 студзеня. А пераможца будзе вызначаны ў фінале 27 студзеня (ён адбудзецца ў канферэнц-зале гатэля Crown Plaza). Каманда-пераможца прадставіць Беларусь ў фінале Міжнароднага юрыдычнага конкурсу ў Вашынгтоне (ЗША).


Конкурс Джэсапа — найбуйнейшы і самы прэстыжны студэнцкі конкурс па міжнароднаму праву ў свеце. Ён быў заснаваны ў 1959 годзе як спаборніцтва па міжнароднаму праву ў форме гульнявога судовага працэсу — імітацыі разгляду справы Міжнародным судом ААН. Кожная каманда рыхтуе вусныя і пісьмовыя пазіцыі на судовым разглядзе па заяўленай тэме. Рабочая мова конкурсу — англійская.

Тэмы 2019 года — адказнасць дзяржавы за карпаратыўную дэградацыю навакольнага асяроддзя, прысваенне традыцыйных ведаў у камерцыйных мэтах, а таксама абарона знікаючых відаў жывёл.

Да 2016 года ў нацыянальных раўндах ўдзельнічалі 2-3 каманды. У 2017-м — 6 калектываў. Сёлета за права прадставіць Беларусь у Вашынгтоне будуць змагацца 12 каманд.

У журы ўвайшлі вядучыя прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці і юрысты-практыкі з Азербайджана, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Даніі, Казахстана, Канады, Пакістана, Беларусі, Расійскай Федэрацыі, ЗША, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Карэі. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі правядзення конкурсу ў Беларусі ўдзел у нацыянальным адборачным раўндзе возме выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў-юрыстаў  Лэслі Бэн. Гэта арганізацыя з’яўляецца арганізатарам міжнароднага конкурсу.

— У беларускіх студэнтаў, асабліва ў тых, хто вучыцца не ў сталіцы, не так шмат магчымасцяў гучна заявіць пра сябе і зразумець, на што ты здольны. Удзел у конкурсе, падрыхтоўка да яго — гэта не толькі велізарная праца, але і рэдкі шанц быць заўважаным, зразумець да чаго трэба імкнуцца, выбудаваць свае мэты і пачаць міжнародную кар'еру, — падкрэслівае кіраўнік Асацыяцыі міжнароднага права і арбітражу Андрэй Козік, які прысвяціў гэтаму конкурсу шмат гадоў.

Першых поспехаў беларусы дасягнулі ў 2014 годзе — каманда Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО” заняла пятае прызавое месца ў агульнасусветным заліку пісьмовых работ, абагнаўшы прадстаўнікоў Оксфардскага, Стэнфардскага, ўніверсітэтаў, універсітэта Сіднэя і больш за 600 іншых ВНУ. А ў 2016-м каманда факультэта міжнародных адносін БДУ заняла другое месца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».