Вы тут

У вёсцы пад Гроднам аўтамабіль пераехаў веласіпедыста


Аварыя адбылася 20 студзеня ў вёсцы Табала Гродзенскага раёна. Аўтамабіль «Рэно», за рулём якога знаходзіўся 30-гадовы жыхар Гродзенскага раёна, здзейсніў наезд на 44-гадовага мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы.


Па словах намесніка начальніка Гродзенскага РАУС Валерыя Шамрука, пацярпелы ехаў на веласіпедзе. Як і калі ён упаў з яго, пакуль невядома. Ніхто з мясцовых жыхароў гэтага не бачыў. Наезд на веласіпедыста адбыўся каля 19 гадзін вечара. Ці быў ён у нецвярозым стане, таксама пакуль невядома. Ёсць інфармацыя, што пацярпелы неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху як пешаход.

Валерый Шамрук зазначыў, што апошнім часам павялічылася колькасць аварый з удзелам веласіпедыстаў. Толькі ў Гродзенскім раёне рэгіструецца ад трох да васьмі парушэнняў. А між тым для гэтага транспарту таксама ёсць шэраг абмежаванняў. Нельга карыстацца веласіпедам ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы. А гэтымі днямі якраз і назіралася такое надвор'е. Таксама існуюць пэўныя патрабаванні да стану самога сродку. Калі раней на веласіпедах былі простыя святлоадбівальныя катафоты, то зараз павінны быць ліхтары, якія свецяць пастаянна, спераду — белым святлом, а ззаду — чырвоным.

Што датычыцца данай аварыі, веласіпедыст меў на адзенні святлоадбівальныя элементы, але невядома, ці мог кіроўца своечасова іх заўважыць, калі той ляжаў на дарозе. Заведзена крымінальная справа.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Небяспечны веласіпед

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.