Вы тут

Адбыўся конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак»


«Ехаў Янка цераз ямку — бачыць Янка ў ямцы цуд...» Гэту хуткамоўку я памятаю з дзяцінства. Яна ў маіх успамінах, як своеасаблівы камертон, услед якому ажываюць засвоеныя назаўжды ўзоры роднай мовы.


З раніцы да вечара гучалі хуткамоўкі, казкі, лічылкі ў зале Мінскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь». Адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак» меў мэту падтрымаць дзейнасць гурткоў апавядальнага жанру ў этнаграфічна дакладнай форме, пашырыць вопыт укаранення ўзораў народнай прозы ў сучасны адукацыйны працэс.

Дзятва чытала казкі, ажыўляючы сюжэты персанажамі лялечнага тэатра, выступала ў народных строях і ў касцюмах герояў любімых паданняў. Што датычыцца хуткамовак — самы час быў глядзець на секундамеры! Найлепшыя выканаўцы вымаўлялі да пяці слоў за секунду, не губляючы высокай артыстычнасці і выразнасці маўлення. Многія былі ў традыцыйных для сваёй мясцовасці вышыванках, галаўных уборах. Свята беларускай народнай прозы адбылося ў межах адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь» Кастрычніцкага раёна Мінска па праекце Мікалая Козенкі — лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Загаловак у газеце: Хуткамоўкі, казкі, лічылкі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».