Вы тут

У цэнтры Мінска заўважылі рэдкую марскую качку


Рэдкі від качкі - маранка - заўважаны ў цэнтры Мінска. Гэта другая рэгістрацыя гэтага віду ў сталіцы, першы раз яго назіралі тут тры гады таму, у пачатку студзеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".


Фота: Ахова птушак Бацькаўшчыны

Маранку ўжо тыдзень можна бачыць на незамерзлых участках Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту. Птушка не баіцца людзей, актыўна нырае на дно за малюскамі. Гэты від гняздуецца ў тундры і большую частку жыцця праводзіць у моры. У Беларусь залятае рэдка, два-тры разы на год.

"Гэтая качка рэдкая не толькі ў Беларусі. Маранка занесена ў Міжнародны чырвоны спіс як уразлівы від, колькасць гэтых птушак імкліва скарачаецца", - адзначылі ў АПБ.

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах прапаноўваюць усім жадаючым далучыцца да зімовых уліках вадаплаўных птушак. Улікі праходзяць увесь студзень.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?