Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра самыя важныя і значныя падзеі выхадных.


1. Велагоншчык Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету на велатрэку ў Кембрыджы (Новая Зеландыя). Сярэбраную ўзнагароду беларус выйграў у адной з самых складаных дысцыплін — омніуме. Па выніках чатырох гонак Раман Цішкоў набраў
112 ачкоў. Усяго толькі на адзін бал апярэдзіў беларуса швейцарац Клаўдыа Імхоф — 113 балаў. Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку пройдзе з 25 да 27 студзеня ў Ганконгу.


2. Антон Кушнір заняў восьмае месца на першым этапе Кубка свету ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе па фрыстайле (лыжная акрабатыка). Перамог расіянін Максім Бураў.

Астатнія беларусы размясціліся ніжэй: Павел Дзік заняў 10-е месца, Максім Гусцік 11-ы ў выніковым пратаколе, Дзмітрый Мазуркевіч заняў 12-ю пазіцыю.

У спаборніцтвах сярод жанчын увесь п'едэстал занялі прадстаўніцы Кітая, перамогу святкавала Ксю Ментаа. Беларуска Аляксандра Раманоўская паказала 15-ы вынік.

Наступным буйным стартам для беларускіх лыжных акрабатаў стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 5 па 7 лютага ў амерыканскім Дзір-Вэлі.


3. Валейбалісткі «Мінчанкі» перамаглі ў гасцях «Сахалін» з лікам 3:1 у 13-м туры расійскай суперлігі. Адзначым, што раней у Мінску валейбалісткі «Сахаліна» былі мацнейшыя 3:2.

У актыве «Мінчанкі» ў турнірнай табліцы чэмпіянату стала трынаццаць ачкоў. У 14-м туры 27 студзеня падапечныя Віктара Ганчарова прымуць на сваёй пляцоўцы казанскае «Дынама».


4. Ірына Крыўко заняла шостае месца ў мас-старце на пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу. Выйграла гонку немка Францыска Пройс. У мужчынскую гонку з масавым стартам беларусы не трапілі.

Шосты этап Кубка свету па біятлоне пройдзе 24—27 студзеня ў італьянскім Антхольцы, дзе будуць разыграны ўзнагароды ў спрынце, гонках пераследу і з масавага старту.


5. Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс не здолелі выйсці ў чвэрцьфінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Беларуска-бельгійскі тандэм у 1/8 фіналу прайграў чэшкам (Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова) — 6:2, 2:6, 3:6.

Раней з барацьбы ў парным разрадзе вылецела і Аляксандра Сасновіч.


6. Гулец хакейнага мінскага «Дынама» Крысціян Хенкель набраў чатыры ачкі (два галы і два выніковыя пасы) у Матчы зорак КХЛ у Казані. Абаронца «зуброў» для ўдзелу ў хакейным шоу быў абраны лігай.

Крысціян Хенкель выступіў за каманду дывізіёна Тарасава, якая заняла чацвёртае месца. Таксама абаронца паўдзельнічаў у двух конкурсах — эстафета майстэрства і хакейны біятлон.

Матч зорак КХЛ праводзіўся 11-ы раз. нагадаем, у 2010 годзе хакейнае шоу прымала «Мінск-Арэна».


7. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» прайгралі аднаму з фаварытаў Адзінай лігі ВТБ падмаскоўным «Хімкам» — 50:70. Паражэнне стала першым для новага галоўнага трэнера мінчан Расціслава Вергуна.

У гэтым сезоне мінскія «цмокі» перамаглі ўсяго двойчы ў 13 праведзеных сустрэчах і займаюць апошняе, 14-е, месца ў турнірнай табліцы.

Тры наступныя матчы «банкаўскага» турніру чэмпіёны Беларусі правядуць у Мінску. 27 студзеня сустрэнуцца з лідарам — маскоўскім ЦСКА. 2 лютага згуляюць з казанскім «Уніксам». А 10 лютага будуць змагацца ў паядынку з «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Фрыстайл, веласпорт, біятлон...

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.