Вы тут

Марознае надвор'е будзе ў Беларусі на бягучым тыдні


Марознае надвор'е будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет. 


Фота: ru.pngtree.com

На працягу рабочага тыдня пераважны ўплыў на надвор'е будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, таму будзе пераважна без ападкаў.

Толькі ў аўторак, 22 студзеня, малаактыўны франтальны раздзел абумовіць у многіх раёнах невялікі снег. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль, удзень будзе 2-7 градусаў марозу. Па поўначы краіны будзе халадней: там уначы 11-16 градусаў марозу, пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 17-21 градуса, удзень чакаецца тэмпература 8-13 градусаў са знакам мінус.

У сераду, 23 студзеня, будзе без істотных ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па поўдні краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе 6-13 градусаў марозу, пры праясненнях тэмпература панізіцца да мінус 14-18 градусаў. Удзень чакаецца 3-10 градусаў ніжэй за нуль.

У чацвер, 24 студзеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Гомельскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе 8-15 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да 16-21 градуса. Удзень прагназуецца 4-10 градусаў марозу, месцамі 11-12 градусаў ніжэй за нуль.

У пятніцу, 25 студзеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца 10-17 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях 18-21 градус са знакам мінус, у паўднёва-заходніх раёнах - 7-9 градусаў марозу. Удзень будзе мінус 5-12 градусаў.

У выхадныя дні ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія абумовяць часам снег і аслабленне марозу.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.