Вы тут

Кітай - лідар экспрэс-дастаўкі


Летась колькасць экпресс-адпраўленняў у КНР перавысіла 50 млрд адзінак.


На долю Кітая прыйшлася палова гадавога аб'ёму экспрэс-адпраўленняў ў свеце, які склаў у 2018 годзе каля 100 млрд адзінак, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як паведаміў начальнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР Ма Цзюньшэн, летась у краіне было дастаўлена 50,5 млрд экспрэс-адпраўленняў, што на 25,8 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам.  Пры гэтым даходы галіны за год склалі 601 млрд юаняў (87,6 млрд долараў) з прыростам на 21,2 працэнта.

Акрамя гэтага, хуткі рост галіны экспрэс-дастаўкі спрыяў стварэнню 200 тысяч новых працоўных месцаў, забяспечыў анлайнавыя рознічныя продажы на суму 6,9 трлн юаняў і трансгранічны электронны гандаль у памеры Br350 млрд юаняў.

Як адзначыў Ма Цзюньшэн, у 2019 годзе вялікія намаганні будуць накіраваны на садзейнічанне развіццю прыватных кампаній экспрэс-дастаўкі, абарону законных правоў і інтарэсаў работнікаў галіны і паляпшэнне рабочага асяроддзя для іх.  Кітай таксама надае ўвагу пытанню зялёнага развіцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».