Вы тут

У НАН Беларусі абраны новы склад Савета маладых навукоўцаў


У мерапрыемстве, якое праходзіць раз у тры гады, прынялі ўдзел прадстаўнікі Саветаў маладых навукоўцаў аддзяленняў акадэміі (адзін дэлегат - ад 25 маладых даследчыкаў), акадэмікі-сакратары, кіраўніцтва Акадэміі навук. Напярэдадні ва ўсіх аддзяленнях прайшлі справаздачныя сходы Саветаў маладых навукоўцаў.


У выніку адкрытага галасавання старшынёй Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі зноў абраны Андрэй ІВАНЕЦ - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі, доктар хімічных навук.

Штогод шэрагі супрацоўнікаў Акадэміі навук папаўняюць 300-350 маладых людзей. "У цяперашні час у арганізацыях НАН Беларусі працуюць каля 2 тысяч 200 маладых спецыялістаў: гэта больш за чвэрць складу вучоных НАН Беларусі, бо ў Акадэміі навук працуе ўсяго каля 8 тысяч даследчыкаў, - адзначыў на пасяджэнні Агульнага сходу старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ. - І маладыя павінны займаць актыўную пазіцыю. Трэба сказаць, што Савет маладых вучоных НАН Беларусі праявіў сваю сталасць, правёў шмат знакавых мерапрыемстваў. Гэта сур'ёзная арганізацыя, якая спраўляецца з адказнымі і важнымі даручэннямі. Моладзь, падтрымка маладых навукоўцаў з'яўляецца прыярытэтам у дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Мы ўскладаем на моладзь вялікія надзеі".

Сярод мерапрыемстваў, праведзеных Саветам маладых вучоных у 2018 годзе, - першы “Фестываль навукі 2018”, школа маладога вучонага "Вучоны пад ключ", Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Моладзь у навуцы --2018», чацвёрты Міжнародны студэнцкі турнір па хіміі, фізіцы , біялогіі, гісторыка-культурнае мерапрыемства “Сцежкамі продкаў”, мерапрыемствы па ўшанаванні памяці выдатных акадэмічных навукоўцаў і іншыя. З мэтай прыцягнення школьнікаў да навуковай працы Саветам маладых вучоных НАН Беларусі арганізавана праца сямі “Школ юных даследчыкаў”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.