Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У В'етнаме медыцынскія работнікі выратавалі пацыента ад смерці ад алкагольнага атручвання, уліўшы ў яго 4,5 літра піва, паведамляе выданне Daіly Maіl.


Інцыдэнт адбыўся ў адной з бальніц правінцыі Куангчы. Паводле слоў кіраўніка аддзялення рэанімацыі доктара Ле Ван Лама, хуткая дапамога даставіла 48-гадовага Нгуена Ван Нхата ў бальніцу ў цяжкім стане. Узровень метанолу ў яго крыві перавышаў норму ў 1119 разоў з-за таго, што ён выпіў шмат няякаснага алкаголю. Доктары прынялі рашэнне ўліць у арганізм мужчыны тры банкі піва па 0,3 літра, бо яно ўтрымлівае ў ім этанол, антыдот метанолу. Гэта дапамагло, таму на працягу наступных 12 гадзін пацыенту давалі яшчэ па бляшанцы ў гадзіну. Увесь гэты час урачы праводзілі гемадыяліз — ачыстку крыві ад смяротна небяспечных таксінаў. У выніку працэдур Нхат прыйшоў у прытомнасць. Праз тры тыдні ён цалкам ачуняў і выпісаўся з бальніцы.

Доктар Лам патлумачыў, што алкаголь можа паступіць у арганізм чалавека ў двух формах — этылавы спірт і метылавы спірт. Другі ўяўляе смяротную небяспеку для чалавека з-за таго, што акісляецца да атрутнага фармальдэгіду. Пры паступленні ў арганізм этанолу і метанолу печань аддае прыярытэт апрацоўцы этанолу. Гэтым скарысталіся ўрачы, выбіраючы метад лячэння.


У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з'явіўся рэстаран, наведвальнікаў якога штрафуюць за недаедзеныя стравы, паведамляе партал Tіme Out Dubaі.

Установа пад назвай Gulou Hotpot размешчана ў Дубаі. Калі кліенты заказваюць хога за 49 дырхамаў (каля 30 рублёў), яны абавязаны даесці ўсё да канца. У булён у кацялку (закіпае прама на стале) можна дадаць неабмежаваную колькасць інгрэдыентаў, сярод якіх локшына, тофу, мяса, морапрадукты і гародніна. На працягу дзвюх гадзін з моманту заказу кліенты могуць бясплатна ўзяць неабмежаваную колькасць напояў. Аднак, калі страва застанецца недаедзенай, наведвальнік будзе абавязаны заплаціць яшчэ 50 дырхамаў. Кіраўніцтва рэстарана тлумачыць, што такім чынам хоча прымусіць кліентаў больш свядома падыходзіць да выбару ежы і скараціць колькасць адходаў.


Сетка гатэляў у Японіі Henn na, укамплектаваная ў асноўным супрацоўнікамі-робатамі, адправіла палову сваіх андроідаў на кансервацыю, піша South Chіna Mornіng Post.

Прычынай гэтага сталі частыя паломкі, а таксама дарагі кошт абслугоўвання і мадэрнізацыі машын. Але галоўнай прычынай называюць тое, што робаты аказаліся няздольныя паўнавартасна камунікаваць з пастаяльцамі — не маглі адказаць на простыя пытанні, а адзін робат-памочнік у нумары прымаў храп госця за каманду і настойліва прасіў паўтарыць яе. У выніку за стойкай рэгістрацыі замест робатаў устануць «традыцыйныя» людзі. Таксама адкрыты вакансіі прыбіральшчыкаў, насільшчыкаў і іншага абслуговага персаналу. Пры гэтым Henn na не збіраецца адмаўляцца ад тэхнічнага прагрэсу і распрацоўвае новае пакаленне андроідаў-гатэльераў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.