Вы тут

Стваральнікі праекта «Жывая класіка» зладзілі сустрэчу з гледачамі


Стваральнікі фальклорнага праекта «Жывая класіка», якія ўжо не адзін месяц калясяць з экспедыцыямі па роднай краіне, каб потым паказаць унікальныя нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў тэлевізійным эфіры на «Беларусь 3», зладзілі сустрэчу з гледачамі.


Вядучая Кацярына Ваданосава, прадзюсар і рэжысёр, іншыя ўдзельнікі здымачнай групы не толькі адказалі на пытанні гасцей імпрэзы, падзяліліся вопытам работы з носьбітамі аўтэнтычных беларускіх традыцый і рамёстваў, але таксама і расказалі багата гісторый пра тое, што звычайна застаецца па-за кадрам праграмы: напрыклад, расказалі, як пазнаёміліся з сапраўднымі шапаваламі і іх асаблівай тайнай мовай «катрушніцкі лемезень», у якой з беларускіх вёсак жывуць нашчадкі шведаў, дзе знаходзіцца «душа» ў клёцках...

Разынкай вечара стала адмысловая выстаўка, падрыхтаваная... гукарэжысёрам праграмы. Ілья Хмяльніцкі падчас шматлікіх творчых камандзіровак часта здымаў на мабільную камеру элементы дэкору і побыт вяскоўцаў. Калекцыя атрымалася настолькі цікавая і нетрывіяльная, што ўжо скарыстоўваецца як дадатковае аздабленне ў тэлепраекце «Жывая класіка», а з 10 студзеня да 10 лютага падборка найлепшых кадраў будзе адкрытая для ўсіх ахвотных у сталічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Таксама прыемнымі сюрпрызамі вечара сталі выступленні навучэнцаў гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і ўласна Кацярыны Ваданосавай — як паэткі і ўдзельніцы музычнага гурта Kасіаrуnа Vаdаnоsаvа & Fаntаsу Оrсhеstrа.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.