Вы тут

Алімпійскія экспрэс-навіны


Квіткі на Гульні ў Токіа-2020 могуць паступіць у продаж у канцы красавіка

Дату плануюць прымеркаваць да нацыянальных святаў. Летась арганізатары абвясцілі, што плануюць пачаць рэалізоўваць квіткі вясной. Цяпер чакаецца, што продажы пачнуцца ў канцы красавіка, аднак канчатковыя дамоўленасці яшчэ не дасягнуты.

Як сцвярджаецца, арганізатары спадзяюцца рэалізоўваць білетную праграму падчас свята «Залаты тыдзень» у Японіі, які праходзіць у канцы красавіка — пачатку мая.

Аргкамітэт абвясціў агульны цэнавы дыяпазон для кожнага асобнага віду спорту ў ліпені мінулага года. Адзіным плацежным брэндам стане Vіsа. Закон, які забараняе перапродаж білетаў з мэтай атрымання прыбытку, павінен набыць моц да пачатку Гульняў.


Мілан і Стакгольм прадставілі заяўкі на правядзенне Алімпіяды 2026 года

Старшыня ацэначнай камісіі МАК зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года Актавіян Марарыў упэўнены: «Маючы такіх кандыдатаў, мы бачым станоўчы ўплыў рэформаў Алімпійскай павесткі 2020 года. Абедзве краіны маюць вялікі вопыт у арганізацыі кубкаў і чэмпіянатаў свету, інфраструктуру і дасведчаных супрацоўнікаў. Гэта дазволіла кандыдатам скараціць неабходныя інвестыцыі і павысіць устойлівасць сваіх праграм».

У сярэднім гарады-кандыдаты на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2026 года будуць выкарыстоўваць 80 % ужо існуючых або часовых аб'ектаў у параўнанні з 60 % сярод кандыдатаў на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 і 2022 гадоў. Акрамя таго, першапачатковыя эксплуатацыйныя выдаткі, разлічаныя гарадамі-кандыдатамі, у сярэднім на 20 % (каля 400 мільёнаў долараў ЗША) ніжэйшыя, чым выдаткі на папярэднія Гульні.


Гульні ў Рыа прынеслі краіне вялікую эканамічную выгаду

Нядаўняе даследаванне Бразільскага інстытута прыкладных эканамічных даследаванняў паказала, што Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра 2016 года аказалі станоўчае эканамічнае ўздзеянне не толькі на горад, але і на ўсю агламерацыю.

Даследаванні паказалі, што без правядзення Алімпіяды валавы ўнутраны прадукт Рыа-дэ-Жанейра на душу насельніцтва быў бы на 7,5 працэнта ніжэйшы ў перыяд да правядзення мерапрыемства (2012—2015 гады) і на 5,1 працэнта ніжэйшы ў агламерацыі.

Паводле вынікаў даследавання, «ва ўмовах інтэнсіўнага крызісу на нацыянальным макраэканамічным узроўні Алімпійскія гульні паспрыялі стрымліванню крызісу ў Рыа-дэ-Жанейра. Нашы высновы паказваюць на станоўчы, нарастаючы і значны па сваіх маштабах эфект на працягу ўсяго гэтага перыяду».

Іншае даследаванне ІРЕА, апублікаванае ў 2017 годзе, паказала, што ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Гульняў эканамічная актыўнасць узрастала. Было ўстаноўлена, што працэнт насельніцтва без аплачанай працы ў Рыа-дэ-Жанейра знізіўся з 8,1 у пачатку 2012 года да 4,2 у сярэдзіне 2015-га. Наступствы рэцэсіі сталі адчувацца, калі працэнт падняўся з 7,9 да 8,3 па ўсёй краіне.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Экспрэс-навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».