Вы тут

Тэатр пачынаецца з... лічбаў


Незвычайную статыстыку сабралі ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, каб даць сваім гледачам больш уяўлення пра закуліснае жыццё, умоўна кажучы, ад гардэроба да крэсла ў глядзельнай зале.


Напрыклад, тут падлічылі і прадэманстравалі ў карцінках не толькі колькасць месцаў у вялікай і малой зале (665 і 216 адпаведна), але таксама 776 кручкоў у гардэробе вялікай залы, 3976 лямпачак на ўвесь пяціпавярховы будынак тэатра і 5387 разнастайных сцэнічных убораў, якія захоўваюцца ў касцюмернай.

На сёння ў трупе Гродзенскага драмтэатра занятыя 42 акцёры, у тым ліку 10 сямейных пар, прычым цёплую кампанію беларусам складаюць выхадцы з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і нават... Мадагаскара.

Квіткі на прадстаўленні тут каштуюць ад пяці рублёў на дзіцячы спектакль да 58 рублёў, калі гаворка ідзе пра самых-самых «зорных» гастралёраў. Дарэчы, на працягу мінулага года, 2018, у тэатры пабывала звыш 105 тысяч гледачоў — лічы, амаль трэцяя частка жыхароў абласнога цэнтра, і гэта на тысячу чалавек больш, чым пазалетась.

Самы стары спектакль у рэпертуары тэатра — «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання» па п'есе Уладзіміра Рудава, — галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт паставіў яшчэ ў 1995 годзе, і з таго часу яго сыгралі ўжо 350 разоў на родных падмостках, а з улікам гастроляў у іншых гарадах — дык больш за 400 разоў. А самай дарагой з усіх, расказалі ў тэатры, стала пастаноўка 2016 года — перакладзеная на беларускую мову трагікамедыя «Клеменс» паводле літоўскага драматурга Казіса Саі, на падрыхтоўку якой спатрэбілася выдаткаваць суму, эквівалентную 5800 доларам ЗША.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.