Вы тут

Уладзімір Макей: Выжыць адной дзяржаве самастойна немагчыма


Мастацтва дыпламатыі, у тым ліку беларускай, заключаецца ў тым, каб у хаосе знайсці сваю дарогу

Сёння цяперашні і былыя міністры замежных спраў сустрэліся з Прэзідэнтам Беларусі, аднак перад гэтым некаторыя з іх пагадзіліся адказаць на пытанні журналістаў.


Аднім з першых падышоў Уладзімір Сянько, міністр замежных спраў Беларусі ў 1994-1997 гадах. Падчас яго працы на пасадзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства пачалі фармаіравацца і былі падпісаны базавыя пагадненні з Расіяй. У адказ на пытанне, як ён ацэньвае поспех інтэграцыйных платформаў за 20 гадоў, дыпламат сказаў:

— У той час, ды, напэўна, і сёння, альтэрнатывы глыбокай інтэграцыі з Расіяй як у палітычнай, так і, перш за ўсё, у эканамічнай сферы не існавала і зараз не існуе. Гэта на свае вочы даказала практыка апошніх гадоў, і я думаю ў нашага кіраўніцтва няма іншых намераў, хоць даволі часта можна чуць нейкія намёкі пра тое, быццам бы Беларусь імкнецца пераарыентавацца на заходні вектар.

Мы ўжо стаміліся казаць пра тое, што наша арыентацыя — гэта шматвектарная знешняя палітыка, менавіта такая палітыка здольная забяспечыць нашы стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы.

— Што вы парэкамендавалі бы нашай дыпламатыі цяпер?

— Ваша пытанне вяртае мяне да нядаўняй Мюнхенскай канферэнцыі, дзе сапраўды з вельмі цікавым выступам мы чулі нашага Прэзідэнта, які досыць ёміста, выразна, прынцыпова і адкрыта казаў пра тое, што мы павінны рабіць.

Пры Урале Латыпаве (1998-2000 гады) беларуская дыпламатыя перажыла сур'ёзную рэформу — яна стала не толькі асабліва дыпламатыяй, але і знешнеэканамічным прадстаўніцтвам Беларусі за мяжой. Ці атрымалася беларускім дыпламатам адкрыць для нашай эканомікі кантыненты і краіны — спыталі ў яго журналісты:

— Я думаю, што ў эканамічных выніках нашай дзяржавы вельмі недаацэненая вялікая доля дыпламатаў. Да таго часу, калі Прэзідэнт прыняў рашэнне з трох міністэрстваў стварыць адно, было зразумела, што для такой дзяржавы, сярэдняй па еўрапейскіх мерках, мець тры міністэрствы — апарат Міністра па справах СНД, МВЭС, МЗС — гэта нерацыянальна. І гэта было цалкам правільнае рашэнне, наспелае. Я думаю, гэта схема яшчэ доўгія гады будзе прыносіць карысць краіне.

— Як бы вы пракаменціравалі адносіны Беларусі з Расіяй? Вы аптыміст ці песіміст у сувязі з саюзнай інтэграцыяй?

— Я хацеў бы прылічыць сябе да рэалістаў. Думаю, ва ўзаемаадносінах дзвюх краін няма невырашальных праблем. Адносіны паміж народамі — выдатныя, паміж краінамі — добрыя, нашы эканомікі — узаемазалежныя. Праблемы ёсць, яны будуць вырашацца кампрамісным шляхам, мабыць, не нечай перамогай, а дамоўленасцю, якая будзе выгадная і тым, і іншым.

Усе краіны ўзаемазалежныя. Скажам, краіны, якія падпісалі  Паўночнаамерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі (НАФТА) —канадцы, мексіканцы і амерыканцы, яны таксама працуюць разам. Мы ўзаемазалежныя ў сілу гістарычных прычын з Расійскай Федэрацыяй. Гэта дадзенасць, якой трэба карыстацца. Радавацца трэба гэтаму.

Міністр замежных спраў Беларусі ў 2000-2003 гадах Міхаіл Хвастоў выказаўся з нагоды Дня дыпламатычнага работніка:

— Свята важнае — гэта і сучаснасць, і мінулае беларускай дыпламатыі, якое мае свае глыбокія карані. Дыпламатычны работнік як дзяржаўны служачы нарэшце атрымаў свой дзень нараджэння. Мы сапраўды вельмі ганарымся гэтым і ўдзячныя Прэзідэнту за тое, што ён запрасіў нас.

— Калі вы ўзначальвалі МЗС, фармірааваўся так званы пояс добрасуседства беларускай дыпламатыі, а таксама канчаткова зацвердзіўся прынцып шматвектарнасці. Зараз жа па гэтых напрамках ёсць некаторыя складанасці. Як вы ацэньваеце стан рэчаў цяпер?

— Я б быў больш пазітыўны і сказаў бы, што такое жыццё. Дыпламатыя — гэта ж удзел у часе. Мы не жывем у адрыве ад часу, ён змяняе сітуацыю, і дыпламатычная служба прыстасоўваецца, ідзе ў нагу з гэтым часам.

Што тычыцца шматвектарнасці, то гэта, мне здаецца, аснова нашай палітыкі, якую мы павінны працягваць. Я вельмі задаволены і ганаруся тым, што ў нас усё атрымліваецца ў гэтым сэнсе. Мы не зацыкліваемся на тым, каб сябраваць з канкрэтнымі краінамі.

Палітыка мяняецца ад таго, што не заўсёды, як нам здаецца, правільна паводзяць сябе вядучыя краіны, якія павінны быць базай або асновай палітычнага жыцця ўсяго свету. Але наўрад ці нам варта крыўдзіцца на гэта. Якраз мастацтва дыпламатыі, у тым ліку беларускай, заключаецца ў тым, каб у гэтым хаосе знайсці сваю дарогу.

Сяргей Мартынаў ( 2003—2012 гады) паўплываў у свой час на фарміраванне ідэі "далёкай дугі" беларускай знешняй палітыкі і эканомікі. Наколькі ўдалася стратэгія пошуку партнёраў у раней экзатычных для нас краінах?

— Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што гэтая стратэгія нават не столькі ўдалася, я думаю, гэта не зусім правільны тэрмін. Удача, няўдача — гэта элемент выпадковасці.  Стратэгія ажыццяўляецца шляхам сур'ёзных практычных намаганняў МЗС, усёй нашай дзяржавы. Гаворка ідзе не столькі пра экзотыку, колькі пра тое, што эканамічныя інтарэсы Беларусі прысутнічаюць фактычна ўсюды, дзе мы для краіны можам зарабляць. Таму мы павінны шукаць новыя рынкі, выходзіць на гэтыя новыя рынкі.

Плюс да гэтага ёсць стратэгічны кампанент. Мы не можам быць залежныя толькі ад аднаго рынку ў сваім рэгіёне, якім бы вялікім ён не быў. Таму мы павінны будаваць палітыку такім чынам, каб пры любых палітычных і эканамічных пературбацыях, няхай гэта будзе сусветныя і валютныя крызісы, у нас, як у экспартазалежнай краіны, заўсёды быў рынак размяшчэння сваіх тавараў для таго, каб мы маглі жыць паспяхова.

— За апошняе дзесяцігоддзе каго з беларускіх партнёраў можна назваць адкрыццём або набыццём?

— Калі мы гаворым пра нейкія індывідуальныя выпадкі, то, можа быць, акрамя відавочных рэчаў, як Кітай, я б назваў ​​краіну, якая цяпер на слыху і не заўсёды ў роўным кантэксце  — гэта Венесуэла. Гэта сапраўды краіна, параўнальна далёкая ад нас геаграфічна, але той партнёр, які ператварыў Беларусь, па-мойму, ў адзіную ў нашай геаграфіі, акрамя Расіі, краіну, якая здабывае нафту не толькі на сваёй тэрыторыі, але і ў трэціх краінах. Гэта першае.

І другое — магчымасці ўзаемадзеяння ў гэтай сферы з Венесуэлай нам вельмі сур'ёзна стратэгічна спатрэбіліся ў пэўны перыяд часу.

У завяршэнне падышоў Уладзімір Макей, сённяшні міністр замежных спраў Беларусі. Ён адказаў на пытанне “Дзе разумная грань паміж суверэнітэтам і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, ці ёсць супярэчнасць паміж гэтымі паняццямі?”

— Я не думаю, што ёсць супярэчнасць. Вы ведаеце, мы нядаўна сустракаліся і з маімі калегамі з еўрапейскіх дзяржаў, міністрам замежных спраў Венгрыі, Аўстрыі, я цікавіўся іх меркаваннем на гэты конт. Як мне здаецца, ёсць адназначнае выразнае разуменне адносна таго, што сёння, у гэтую турбулентную эпоху, выжыць адной дзяржаве самастойна немагчыма. Асабліва невялікім дзяржавам, асабліва тым дзяржавам, якія не маюць магутных фінансавых рэсурсаў, не маюць вялікіх пакладаў карысных выкапняў. Таму ёсць разуменне адносна таго, што вельмі важна ўдзельнічаць у нейкіх інтэграцыйных структурах, якія прыносілі б пэўныя эканамічныя, палітычныя дывідэнды для дзяржавы. Але адначасова ёсць дакладнае разуменне адносна таго, што ні ў якой меры нельга гандляваць сваім суверэнітэтам.

Гэтыя два міністра, пра якія я згадаў, адназначна казалі пра тое, што на першым месцы павінны стаяць нацыянальныя інтарэсы. Больш за тое, абодва міністры лічаць так, мала хто кажа аб дружалюбных дзяржавах, пра братэрства ў міждзяржаўных адносінах. І калі мы паглядзім на паводзіны вялікіх геапалітычных гульцоў, вялікіх геапалітычных дзяржаў, то мы ўбачым, што для іх самае галоўнае — прасоўванне і абарона сваіх нацыянальных інтарэсаў, пашырэнне ўплыву ў тым ці іншым рэгіёне. Я проста канстатую факт, я не крытыкую і ні ў які меры не выказваюся ў дачыненні да канкрэтных краін.

Таму мы таксама павінны як сярэдняя па памерах еўрапейская дзяржава думаць пра тое, як нам абараніць, адстаяць свае інтарэсы, як нам не толькі захаваць, але і ўмацаваць наш суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

— Як бы вы вобразна апісалі беларускую дыпламатыю? Яна мяккая або жорсткая?

Міхаіл Хвастоў і Іван Антановіч.

— Мяккі, белы і пухнаты ці цвёрды, канфрантацыйны — гэта залежыць ад сітуацыі, калі шчыра казаць. Вядома, мы не заўсёды паказваем гэта публічна, але часам трэба быць і жорсткім да мяжы, а часам трэба праявіць нейкую гатоўнасць да кампрамісу, быць дастаткова умераным ў паводзінах. Таму мы выпрацоўваем нашы паводзіны, па-першае, зыходзячы з нашых стратэгічных установак па знешняй палітыкі, якія дае кіраўнік дзяржавы, а па-другое, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі.

Але самае галоўнае, як нам здаецца, што мы стараемся рабіць у нашым паўсядзённым жыцці: мы стараемся выпрацоўваць адэкватныя адказы на праблемы, якія ўзнікаюць у той ці іншай сітуацыі. Адэкватнасць, аб'ектыўнасць і самае галоўнае — накіраванасць не на далейшае развіцце канфліктнасці, а на вырашэнне пытанняў у спакойным, міралюбным рэчышчы, як у прынцыпе гэта і адпісваюць галоўныя пастулаты дыпламатычнай службы.

Раней экс-міністры згадвалі свае дасягненні ў гутарцы з карэспандэнтамі "Звязды".

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.