Вы тут

У Мінску на 2019 год запланавана вялікая рэканструкцыя паркаў і сквераў


Паведаміў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Ігар КУШНЯРЭВІЧ.


Працягнецца работа па рэканструкцыі паркаў імя Уга Чавеса і імя Міхаіла Паўлава. Прыкладна ў чэрвені-ліпені яна будзе скончана.

— Асобна, — адзначыў Ігар Кушнярэвіч, — хочацца спыніцца на парку Горкага. Згодна з даручэннем Прэзідэнта, летась намі была ўстаноўлена канцэпцыя па развіцці гэтага парку. Яна налічвае каля 20 пазіцый, па якіх мы будзем працаваць. Мы так збіраемся прыбраць кіёскі з набярэжнай, якія абураюць жыхароў горада, у асобную гандлёвую зону. Акрамя таго, сама набярэжная будзе рэстаўравацца, асабліва ў раёне Палаца шлюбаў, дзе яна найбольш дэфармаваная. Таксама мы хочам замяніць частку атракцыёнаў. Будзе праводзіцца рамонт дарожнай сеткі. Разглядаецца пытанне арганізацыі асобнай дзіцячай пляцоўкі. Правядзём рамонт асвятлення, у тым ліку і на коле агляду. Надпісу «Мінск» на ім ужо пятнаццаць гадоў, і сёлета мы плануем гэты надпіс цалкам абнавіць.

Таксама будуць праводзіцца работы на Сляпянскай воднай сістэме. Яна была пабудавана ў 60-я гады мінулага стагоддзя, і ў некаторых раёнах частка набярэжных ляжыць у вадзе. Прыйшоў час капітальна яе рамантаваць. Што датычыцца знакамітых 15-ці каскадаў, то і яны чакаюць свайго рамонту.

Як яшчэ расказаў Ігар Анатолевіч, вялікая ўвага будзе аддадзена кветкаваму афармленню горада. Плануецца пасадзіць каля 2 220 тысяч кветак. У 2018 годзе з'явілася вялікая колькасць малых архітэктурных формаў — гэта кветачніцы, урны, карэты, чашы. У 2019 годзе будзе набыта яшчэ 2400 гэтых прадметаў вулічнага ўпрыгожвання.

Як заўсёды, у горадзе будзе высаджвацца вялікая колькасць дрэў і кустоў. У 2019 годзе вырашылі зрабіць акцэнт на дваровых тэрыторыях. Плануецца шырока прыцягваць да пасадкі дрэў жыхароў навакольных дамоў.

— Асноўная наша задача, — сказаў Ігар Кушнярэвіч, — гэта бягучае ўтрыманне горада. А з улікам таго, што нас чакаюць ІІ-я Еўрапейскія гульні, мы падымем яго на самую высокую планку.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Гораду — квітнець і развівацца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.