Вы тут

«Старэйшыны населеных пунктаў — памочнікі ў вырашэнні задач мясцовай улады»


Віцебшчына была першай вобласцю, дзе распрацавалі палажэнне аб дзейнасці старэйшын, ды яшчэ з прэміраваннем. Адпаведныя дакументы былі падпісаны ў лістападзе 2005 года.

Дарэчы, губернатарам вобласці тады быў цяперашні старшыня Палаты прадстаўнікоў парламента Уладзімір Андрэйчанка. А старшынёй аблсавета — Аляксандр Ацясаў.


Што датычыцца фінансавага заахвочвання старэйшын, — яно сімвалічнае. Ды і тое толькі па выніках работы за квартал. Выплаты залежаць ад колькасці двароў населенага пункта (або некалькіх): да 20 двароў — базавая велічыня; да 50 двароў — 1,5 базавай; да 100 двароў — 2 базавыя велічыні; звыш 100 двароў — 2,5.

Матэрыяльнае стымуляванне найбольш актыўных старэйшын ажыццяўляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў. Пры гэтым, як кажуць у арміі, фронт работ вельмі шырокі.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў (на фота) канстатуе, што старэйшыны населеных пунктаў — сапраўды злучальнае звяно паміж насельніцтвам і органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады.

— Ад эфектыўнасці іх працы шмат у чым залежыць вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Яны — надзейныя памочнікі ў вырашэнні надзённых задач мясцовай улады.

З дапамогай старэйшын населеных пунктаў, неабыякавых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй Саветам дэпутатаў значна лягчэй выяўляць і вырашаць праблемы грамадзян, маючых патрэбу ва ўвазе і падтрымцы. І ў першую чаргу ветэранаў вайны, інвалідаў, пажылых людзей, — упэўнены Уладзімір Цярэнцьеў.

Старэйшыны аказваюць досыць адчувальную дапамогу сельвыканкамам у аператыўным вырашэнні праблем, якія патрабуюць неабходнага ўмяшання з боку мясцовай улады. «Сельскія мэры» — члены саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, назіральных камісій і гэтак далей.

Па прыклады актыўных старэйшын далёка хадзіць не трэба. Так, дзякуючы ініцыятыве старэйшын населеных пунктаў Браслаўскага раёна Аліны Станіславаўны Маслоўскай, Ванды Мечыславаўны Магрын, Генрыха Іванавіча Вавінскага, Саламеі Антонаўны Мацулевіч, Мікалая Міхайлавіча Петухова добраўпарадкавана тэрыторыя каля банкамата ў аграгарадку Ахрэмаўцы, зрэзаны аварыйныя дрэвы і заменена агароджа на могілках у вёсцы Дзегцяры, выдалена дрэва-хмызняковая расліннасць уздоўж дарогі Крукі — Мякяны. Сабралі грошы для закупкі адрасных указальнікаў на дамы, арганізавалі агароджу могілак у вёсцы Майшулі, правялі работы па абсталяванні дзіцячай тэматычнай гульнявой пляцоўкі і грамадскага месца адпачынку ў аграгарадку Опсаі... Зроблена і многае іншае.

Пры непасрэдным удзеле старэйшын населеных пунктаў Докшыцкага раёна Таццяны Рыгораўны Сыс, Леакадзіі Баляславаўны Маслоўскай, Таісіі Яўгенаўны Несцяронак арганізаваны збор сродкаў на ўстаноўку металічнай агароджы і брамы для могілак у вёсцы Дзедзіна. Устаноўлена агароджа, выдалены старыя дрэвы на могілках у вёсцы Грынеўшчына, добраўпарадкаваны могілкі ў вёсцы Станіслаўцы.

— А дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі старэйшын населеных пунктаў Шумілінскага раёна Марыі Цімафееўны Лялюгі, Алы Мікалаеўны Бубен, Матроны Уладзіміраўны Гушчы, Валянціны Сяргееўны Храмцовай, Святланы Пятроўны Зуевай добраўпарадкавана вёска Лялюгі. Сабралі матэрыялы пра вёску Дабея аднайменнага сельсавета і напісалі гісторыю гэтага населенага пункта. А 25 чэрвеня 2016 года адкрылі памятны знак і мемарыяльную дошку ў гонар 610-годдзя першага згадвання пра вёску, — працягвае старшыня абласнога Савета.

Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле старэйшыны аграгарадка Пальмінка Гарадоцкага раёна Валянціны Уладзіміраўны Гаруновай добраўпарадкавана вуліца Школьная, зроблены рамонт пад'ездаў у двух жылых дамах. Прыбраны несанкцыянаваныя звалкі і абноўлена агароджа на грамадзянскіх могілках. Што яшчэ цікава: узяты пад асабісты патранаж пяць сем'яў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.

У Віцебскай вобласці каля 6260 населеных пунктаў. І прыблізна 45 % — з колькасцю насельніцтва да 10 чалавек. Дарэчы, выступаючы на V Усебеларускім народным сходзе, Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што трэба прыняць новую праграму адраджэння і развіцця вёскі. Падкрэсліў, што нельга дапусціць, каб невялічкія вёсачкі зніклі з карты Беларусі. І канешне, старэйшыны могуць падказаць уладзе, што трэба зрабіць, каб кожны грамадзянін, незалежна ад месца пражывання, адчуваў клопат, падтрымку, разуменне праблем. Менавіта старэйшыны, упэўнены Уладзімір Цярэнцьеў, заўсёды ў курсе ўсяго, што адбываецца ў населеных пунктах.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Жыццёвая пазіцыя — актыўная

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.