Вы тут

Падчас катання на снегаходзе загінуў жыхар горада Віцебска


Трагедыя адбылася ў раёне вёскі Застарынне ў Бешанковіцкім раёне.


Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, 42-гадовы ўладальнік снегахода і яго знаёмы каталіся па заснежаным полі. У нейкі момант снегаход занесла ў меліярацыйны канал. У выніку ўдару аб руль кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы і памёр на месцы. Пасажыр снегахода таксама пацярпеў, яго даставілі ў хірургічнае аддзяленне Бешанковіцкай ЦРБ.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Небяспечнае поле, небяспечны снегаход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?