Вы тут

Аляксандр Быкаў. Зямныя ружы


— Як мне надакучылі людзі! — усклікнула Яна.

— І я часам не хачу на іх глядзець! — адказаў Ён.

— Я хацела б збегчы куды-небудзь далёка-далёка, у іншы свет, дзе няма людзей. І каб у нас, як у Маленькага Прынца, была ўласная планета, — прамовіла Яна.

— І што б мы з табой на ёй рабілі?

— Ты пасадзіў бы ружы, а як вырастуць, прыносіў бы іх кожную раніцу мне ў ложак і прызнаваўся б у каханні, — прадоўжыла Яна.

— Прыгожая мара, — пагадзіўся Ён. — А што, калі і мы надакучым аднойчы адно аднаму?

— Гэтага не здарыцца, бо там у нас не будзе іншага выбару, — растлумачыла Яна.

— Але ж у чалавека павінен быць выбар! — адказаў Ён.

— Не заўсёды, — запярэчыла Яна. — Мы ж не выбіраем, напрыклад, дзе нарадзіцца...

— Але тады мы ўсяго гэтага больш не ўбачым! — паказаў Ён на акно.

— Атрымліваецца, што так, — адказала Яна.

— Дык, можа, пакуль нікуды не паляцім? — перапытаў Ён.

— Тады замкнём дзверы, адключым тэлевізар, тэлефон і інтэрнэт, — Яна ўлюбёна зірнула каханаму ў вочы. — А заўтра раніцай ты падорыш мне ружы, няхай і зямныя...

— Згодны, — адказаў Ён. — Толькі... Давай, не сёння.

— Чаму? — здзівілася Яна.

— Сёння якраз гуляе «Дынама». А яшчэ трэба зрабіць некалькі важных званкоў, зайсці ў «Фэйсбук», ды і сябар абяцаў завітаць.

— А як жа мы? — ледзь чутна спытала Яна, але Ён ужо адчыняў дзверы.

І толькі ў вечаровым небе ледзь бачным блакітным агеньчыкам свяцілася паміж мільярдаў зорак іх маленькая планета.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».