Малодшыя дзеці з сябрамі прыдумлялі розныя рэбусы. Суседская дзяўчынка намалявала на аркушы тры дрэвы, нейкі мудрагелісты лабірынт і суправадзіла ўсё надпісам: «знайдзі чацвёртае дрэва».
Уважліва прыгледзеўся да карцінкі, да лабірынта, але ніякага чацвёртага дрэва не знайшоў. І раптам мяне асяніла, і я перавярнуў лісток і паглядзеў з адваротнага боку. Але замест чаканага дрэва там быў надпіс: «ты дурань».
І я падумаў, як мала часам аддзяляе трыумф ад ганьбы...
* * *
Поля:
— Калі я была маленькая і ўдаралася пальцамі на назе, я потым заўсёды пералічвала пальцы.
— Навошта?
— Баялася, што адзін адваліцца.
Гучыць смешна, але я днямі так трэснуўся мезенцам аб касяк, што мне захацелася не толькі пальцы, а яшчэ і зубы пералічыць.
Павел ХОЛАД
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».