Вы тут

А памяць жыве...


Хто мы ў гэтым шматгранным, цікавым, недзе вар'яцкім, але такім захапляльным свеце? Пясчынкі ў мірыядзе сузор'яў і планет, травінкі ў зялёным бязмежжы зямлі, разумныя істоты, якім трэба выжыць. І не толькі. Неабходна нешта зрабіць за тое кароткае імгненне, пакінуць пасля сябе памятны след. А жыццё ў кожнага рознае і складанае...


Заходняя Беларусь, 1933 год. У вёсцы Панюцічы Сноўскай гміны Навагрудскага павета яшчэ польская ўлада. Дзейнічаюць школы на чужой мове, людзі ў вёсках жывуць аднаасобнымі гаспадаркамі. На гэтым здымку змешчаны жыхары вёскі Панюцічы каля хаты Адама Міхайлавіча Хвіра, які стаіць злева. Далей — яго жонка Зінаіда Ніканораўна з маленькім сынам Славам. Дарэчы, у маладосці яе партрэт намаляваў вядомы мастак Міхаіл Сеўрук, цяпер гэта карціна знаходзіцца ў Яраслаўлі, дзе жыве ўнучка Зінаіды. За імі сядзяць стрыечны брат Зіны Анатоль Сержан і яго жонка, унізе дзеці названых людзей. Справа сядзіць Аляксандра Лятніцкая з дачкой Лёдзяй. Ля іх стаіць муж і бацька Ян Уладзіслаў Лятніцкі, паляк. Дарэчы, вельмі цікавы быў чалавек: маляваў прыгожыя карціны, якія выстаўляліся не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах Еўропы. Ён ажаніўся з Шурай, і жылі яны да вайны хораша і ў ладзе. Грозныя гады Вялікай Айчыннай сваім чорным крылом перакрэслілі мірнае жыццё вяскоўцаў. У жніўні 1941 года па вёсцы прайшла чутка, што немцы хапаюць мужчын. Па вуліцы ішлі фашысты з аўтаматамі наперавес і з эмблемамі чарапоў на касках. Яны выпіхвалі з хат маладых мужчын, якія аказаліся «ненадзейнымі» і па даносе мясцовага здрадніка трапілі ў рукі акупантаў. Сярод схопленых былі браты Адам Міхайлавіч і Антон Міхайлавіч Хвіры. Немцы пагналі дзесяць чалавек у канец вуліцы і пагрузілі ў машыну. Уся вёска была ў шоку, крычалі і плакалі жанчыны, дзеці. Захопленых адвезлі ў Баранавічы, жанкі потым ездзілі туды, але нічога не дабіліся. Дзе загінулі смелыя вяскоўцы, невядома і дагэтуль. Людзі выказвалі меркаванне, што іх адвезлі ў лагер Калдычэва, адкуль амаль ніхто не выбіраўся жывым. Трагічны лёс напаткаў і Яна Уладзіслава Лятніцкага, якога пазней фашысты расстралялі ў лесе паблізу Снова.

Тры сям'і, адлюстраваныя на здымку, былі мірныя і па-свойму шчаслівыя. Хіба яны маглі ведаць, што іх чакае наперадзе грозная навала... Фатаграфія блізкіх мне людзей захоўвалася ў альбоме маёй швагеркі з Мінска, дачка якой пераслала мне гэты цікавы гістарычны дакумент. Шкада толькі, што застаўся невядомым аўтар здымка. Але жыве памяць пра тых мужных людзей.

Раіса Хвір, г. Нясвіж

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.