Вы тут

На «гарачую лінію» Дзеду Марозу патэлефанавалі 550 тысяч беларусаў


Напрыканцы снежня і ў пачатку студзеня для абанентаў МТС працавала бясплатная “гарачая лінія” для званкоў Дзеду Марозу. Для яе былі выкарыстаныя ўнікальныя распрацоўкі на базе штучнага інтэлекту. Усяго віртуальнаму Дзеду Марозу дзеці і дарослыя патэлефанавалі 550 тысяч разоў.


Найбольшая колькасць званкоў была здзейснена 24, 25 і 31 снежня — маленькія абаненты хацелі пачуць Дзеда Мароза менавіта ў святочныя дні. Часцей за ўсё тэлефанавалі з Брэста, на другім месцы па актыўнасці ідуць жыхары Гродна, на трэцім — беларускай сталіцы. Актыўна размаўлялі з казачным персанажам таксама жыхары Віцебска, Баранавіч, Мазыра, Оршы, Ліды, Кобрына і Наваполацка.

Асабліва ахвотна з дзядулем кантактавалі  дзеці ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў, але на “гарачую лінію” тэлефанавалі таксама і дарослыя, каб загадаць жаданне і пачуць віншаванне са святамі.

Адной з задач святочнай кампаніі было дапамагчы бацькам даведацца, пра што мараць іх дзеці: пасля размовы на тэлефонны нумар, з якога быў здзейснены званок, абанентам прыходзіла SMS са спасылкай на аўдыёзапіс размовы. У топе падарункаў, якія хацелі б атрымаць малыя на новы год, аказаліся цацкі, гаджэты, спартыўны рыштунак і хатнія гадаванцы.  А дарослыя прасілі здароўе, таксама часта гучалі пажаданні знайсці ў новым годзе сваю другую палавінку.

Абаненты МТС дзяліліся водгукамі ў сацыяльных сетках, раячы сваім сябрам і блізкім патэлефанаваць на “гарачую лінію” Дзеда Мароза: “Дачка была ў захапленні ад размовы з Дзедам”! ,“Сыну 7,5 гадоў, і ён пачаў сумнявацца ў існаванні Дзеда Мароза, а ўчора зноў паверыў. Такіх поўных захаплення вачэй я ў яго даўно не бачыла !”, “Дзеці кожны дзень тэлефануюць, каб пагутарыць з дзядулем!”

“Гарачая лінія” Дзеда Мароза працавала у МТС з 21 снежня па 10 студзеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».