Вы тут

Цікавыя факты з дыпламатычнай сферы


Хто такі дуаен?

Фота: bbc.co.uk

У дыпламатычным лексіконе існуе паняцце дуаен — гэта неафіцыйны пратакольны кіраўнік дыпкорпуса, старэйшы па класе і часе знаходжання ў краіне пасол аднаго з прадстаўніцтваў. У адпаведнасці з прынятай практыкай менавіта дуаен можа рабіць заявы на разнастайных мерапрыемствах ад імя ўсяго дыпкорпуса. Дуаенам у Беларусі доўгі час быў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў. Ён працаваў у нашай краіне 12 гадоў. Сёння дуаенам з'яўляецца Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Палесціны Халед Арыкат, які ўзначальвае дыппрадстаўніцтва сваёй краіны з 2011 года.

Фельд'егеры на службе

Гісторыя дыпламатычных службаў па сутнасці пачыналася з «ганцоў», якія дастаўлялі граматы ў замежныя дзяржавы. Са з'яўленнем электроннай сувязі падобная місія не страціла значнасці — у дыпламатыі па-ранейшаму ў асаблівых выпадках прызнаюцца толькі арыгіналы. У МЗС існуе дыпламатычная пошта — асаблівы від сувязі з дыпламатычнымі ўстановамі за мяжой. Сёння «асаблівую» карэспандэнцыю за мяжу рэгулярна дастаўляюць спецыяльныя кур'еры фельд'егерскай службы.

Першы дом МЗС

У 1919 годзе Камісарыят па замежных справах Беларусі пачаў сваю дзейнасць у доме № 21 па вуліцы Койданаўскай у Мінску. У той час яна была адна з цэнтральных у сталіцы: на ёй размяшчаліся шматлікія ўстановы, прыватныя клінікі. У 1922 годзе з нагоды пяцігадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі вуліца атрымала сучасную назву — Рэвалюцыйная. Вядома, што будынак па Койданаўскай, 21 захаваўся на Рэвалюцыйнай, толькі змяніў нумар на 15. Сёння там размяшчаецца Пасольства Швецыі. Дарэчы, першым камісарам па замежных справах быў Усевалад Фальскі, які сумяшчаў працу дыпламата з прафесіяй артыста.

Медык-дыпламат

Значны ўклад у станаўленне дыпламатычнай службы Беларусі ўнёс Кузьма Кісялёў, які займаў пасаду і намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР, і міністра замежных спраў БССР. Ён кіраваў дэлегацыяй нашай краіны падчас стварэння ААН у 1945 годзе, куды Беларусь увайшла ў рангу краіны-заснавальніцы. Такім чынам, пад Статутам ААН былі подпісы двух беларусаў — Андрэя Грамыкі (як прадстаўніка СССР) і Кузьмы Кісялёва. Па адукацыі ён быў урачом-неўрапатолагам, таму менавіта Кузьма Кісялёў прапанаваў беларускаму кіраўніцтву стварыць анкалагічную бальніцу. Спецыялізаваныя цэнтры па барацьбе з анкалогіяй былі ў той час толькі ў Маскве, Ленінградзе і Кіеве. Ідэю падтрымалі і хадайнічалі аб гэтым перад Масквой, якая выдзеліла сродкі. Будаўніцтва пачалося, але з цягам часу грошы скончыліся. Таму аднойчы, выступаючы на трыбуне ААН, Кісялёў самавольна дабавіў у тэкст звесткі, што ў Беларусі ўжо будуюць анкалагічную бальніцу, і запрасіў гасцей паглядзець, як ідзе працэс. Інфармацыю разнеслі газетчыкі па ўсім свеце. І тады сродкі з Масквы выдзелілі другі раз. Кісялёву такую недысцыплінаванасць не даравалі. Праз пэўны час яго знялі з паста намесніка старшыні Савета Міністраў і пакінулі толькі міністрам замежных спраў БССР. Па ўспамінах яго дзяцей, пасля гэтай падзеі ён сказаў: «Дзеці, пасты прыходзяць і сыходзяць, а бальніцы застаюцца».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

Наступны этап — стварэнне разумных гарадоў.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.