Вы тут

Шэраг кадравых прызначэнняў адбыўся ў Беларусі


Шэраг кадравых прызначэнняў адбыўся ў Беларусі сёння, 15 студзеня.


Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі прызначаны Валянцін Татарыцкі, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка старшыні. На думку беларускага лідара, роля гэтага камітэта будзе пастаянна ўзрастаць. "Хацелася б, каб вы былі прынцыповым чалавекам і камітэт быў на адпаведным узроўні", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гродзенскай вобласці прызначаны Іван Лаўрыновіч. Раней ён з'яўляўся старшынёй Лёзненскага райвыканкама.

"Я добра ведаю ваш раён і шмат чуў аб вашай працы, — сказаў яму кіраўнік дзяржавы. — Вы чалавек вопытны, і гэта было маё рашэнне накіраваць вас у Гродзенскую вобласць. Вы разумееце, што гэта няпростая вобласць, што гэта высокаразвітая ў сельскагаспадарчай сферы вобласць".

Беларускі лідар выказаў надзею, што Лаўрыновіч знойдзе агульны язык са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Пры гэтым ён дадаў, што ў інспектара павінен быць свой погляд на кадры гэтай вобласці.

Пра паслоў і вучэбны працэс

У сувязі і заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта новым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы стаў Валерый Бараноўскі, які раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначыў, што ў Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бараноўскі здабыў салідны вопыт, а яшчэ вельмі важна, што раней ён працаваў саветнікам-пасланнікам ў Літве. Ён знаёмы з сітуацыяй у краіне, ведае многіх людзей, у сувязі з чым можа змяніць нашы адносіны ў лепшы бок.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што гэтыя адносіны сёння палітызаваны з-за будаўніцтва на беларускай тэрыторыі атамнай станцыі, але гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва працягваецца і расце.

Прэзідэнт адзначыў, што калі Літва хоча з намі супрацоўнічаць, Беларусь адкрыта для гэтага, але калі не хоча, то ў нашай краіны ёсць маса іншых варыянтаў. Напрыклад, ёсць адносіны з Латвіяй.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: ніякай небяспекі наша станцыя для Літвы не ўяўляе. Звяртаючыся да Валерыя Бараноўскага, беларускі лідар заклікаў рабіць усё празрыста, не прагінацца не пад каго.

Таксама быў прызначаны новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве Пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры ЮНЕСКА — ім стаў Ігар Фісенка, які займаў пасаду начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што папярэдні пасол у Францыі — Павел Латушка — быў прыкметны. Паводле яго слоў, у адносінах Беларусі і Францыі важная перш за ўсё эканоміка. Ці зможа нешта дадаць новы пасол? Зможа, упэўнены Уладзімір Макей. Ён ахарактарызаваў яго як ўедлівага і скрупулёзнага спецыяліста, які выразна выконвае ўсе даручэнні. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, пастаўкі тэхнікі, супрацоўніцтва з дыяспарай — напрамкаў работы шмат.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне першага прарэктара дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" Міхаіла Лусцянкова на пасаду рэктара.

Беларускі лідар пацікавіўся ў рэктара пра адрозненні беларускай і расійскай праграм навучання, спытаў аб ступенях вышэйшай адукацыі. Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў: ні ў якім разе нельга пазычаць вопыт, які пераняла Расія.

"Навошта нам чалавека, які атрымаў вышэйшую адукацыю, не лічыць яго з вышэйшай адукацыяй? Трэба вось абавязкова скончыць магістратуру — тады ты будзеш з вышэйшай адукацыяй. Дурасць несусветная", — сказаў ён.

На думку Прэзідэнта, неабходна рыхтаваць студэнта як і раней — 4 ці 5 гадоў. Ён звярнуў увагу, што ў магістратуру павінны ісці пераважна людзі, якія будуць займацца навукай і выкладаннем. Неабходна праверыць праграмы магістрантаў. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Адміністрацыі Прэзідэнта. Дарэчы, беларускі лідар заклікаў рэанімаваць і прывесці ў нармальны выгляд школьныя праграмы і праграмы ВНУ.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.